Прападобнамучанік

(Пасля перасылкі з Прападобнапакутнік)

Прападобнамучанікі (грэч. όσιομάρτυς) — праваслаўныя святыя, мучанікі з манахаў. Узнікненне гэтага ліку святасці звязана з узнікненнем і развіццём інстытута манаства. Прападобнамучанікі станавіліся ахвярамі іншаземцаў ці сваіх суайчыннікаў (як у перыяд візантыйскага іканаборства).

Прападобнамучаніца Яўгенія Рымская

Першыя стагоддзі хрысціянства правіць

Паколькі хрысціянскае манаства развілося галоўным чынам пасля спынення ганенняў на хрысціян, калі хрысціянства стала пануючай рэлігіяй Рымскай імперыі, амаль няма прападобнамучанікаў, якія б жылі ў першыя стагоддзі хрысціянства. Сярод выключэнняў можна згадаць Яўгенію Рымскую (памяць 24 снежня (6 студзеня)), якая пацярпела каля 262 года. Аднак у той жа час з'явілася вялікая колькасць свяшчэннамучанікаў.

З распаўсюджваннем манаства з'яўляюцца і прападобнамучанікі — як у Візантыі (напрыклад, манахі, якія пацярпелі ад ганенняў імператараў-іканаборцаў), так і ў Персіі і ў іншых краінах.

У прыватнасці, пры імператары-іканаборцу Канстанціне Капраніме прыняў мучаніцкую смерць прападобнамучанік Андрэй Крыцкі (памяць 17 (30) кастрычніка), якія пацярпеў у 767 годзе[1]. Прападобнамучаніка Андрэя Крыцкага варта адрозніваць ад свяціцеля Андрэя, архіепіскапа Крыцкага, стваральніка Вялікага пакаяннага канона, які чытаецца толькі ў час Вялікага посту.

Руская Праваслаўная Царква правіць

 
Прападобнамучанік Грыгорый Пячэрскі

Сярод рускіх святых у лік прападобнамучанікаў уваходзіць Грыгорый, прападобнамучанік Пячэрскі, (памяць 8 (21) студзеня), які прыняў мучаніцкую смерць у 1093 годзе і быў пахаваны ў Блізкіх Антоніевых пячорах.

Найноўшы час правіць

 
Прападобнамучаніца манашка Варвара

У найноўшы час шматлікія манахі загінулі ад праследаванняў савецкага і фашысцкага рэжымаў. Некаторыя з іх былі кананізаваны Царквой: Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх уключае і прападобнамучанікаў, хоць свяшчэннамучанікі значна пераважаюць[2]. У ліку тых, хто палажыў жыццё за Хрыста, заснавальніца Марфа-Марыінскага манастыра сясцёр міласэрнасці Вялікая княгіня Лізавета і яе кялейніца манашка Варвара, скінутыя ў шахту ў наваколлях Алапаеўска ў 1918 годзе.

Зноскі

  1. Прападобнамучанік Андрэй Крыцкі на сайце Православие.Ru
  2. як было сказана вышэй, такую ж карціну можна бачыць, калі разгледзець пацярпелых за Хрыста ў першыя стагоддзі хрысціянства.

Спасылкі правіць