Прападобны
Прападобны (стар.-грэч.: ὅσιος) — адмысловы разрад (аблічча) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігам[1]. Іншымі словамі, прападобныя гэта святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса Хрыста"[2] і атрымаў поспех у гэтым прыпадабненні.

Вядома, і пры іншых відах хрысціянскага подзвігу адбываецца прыпадабненне Хрысту, мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь Бога аб імкненні да богападабенства[2]. Але менавіта манаскае жыццё адрозніваецца больш напружаным памкненнем да Бога[2], і таму толькі манахі, якія шануюцца Царквой, носяць званне прападобных[2].
Перыяд ганенняў Правіць
Ужо ў перыяд ганенняў з'явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.
Першыя прападобныя Правіць
Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі:
- Павел Фівейскі, які пражыў у пустыні 91 год († 341 год)[3];
- Пахомій Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам манаства супольнага жыцця († каля 348 года)[4];
- Антоній Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам пустэльніцкага манаства († 356 год)[5];
- Іларыён Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам палесцінскага манаства († 371 ці 372 год)[6].
Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць
- Яфрэма Сірына, стваральніка знакамітай малітвы («Госпадзе і Уладару жыцця майго…»), якая часцей за ўсё чытаецца на Вялікі пост († каля 373—379 гг.)[7];
- Сімяона Стоўпніка, сірыйскага заснавальніка новай формы аскезы — стоўпніцтва († 459 год)[8];
- Марыю Егіпецкую, бяспрыкладнае жыціе якой чытаецца ў праваслаўных храмах на ютрані ў чацвер пятага тыдня Вялікага посту[9];
- Саву Асвячонага, заснавальніка Лаўры Савы Асвячонага († 532 год)[10]);
- Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, стваральніка «Лесвіцы» — знакамітага кіраўніцтва па арганізацыі духоўнага жыцця для манахаў, і не толькі для іх[11];
- і вялікае мноства іншых.
Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.
Прападобныя на Русі Правіць
Заснаванне манаства Правіць
На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.
Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены
- Мікалай Святоша, першы князь-манах на Русі;
- Прохар Лебяднік, які не еў ніякага хлеба, акрамя прыгатаванага з сабранай ім лебяды;
- лекар-бяссрэбранік Агапіт;
- Іаан Шматпакутны, шмат пацярпеў ад спакус цела;
- пустэльнікі Ісаакій і Мікіта, якія сталі ахвярамі д'ябальскага зману, але пазней дасягнулі святасці;
- Майсей Вугрын, гэта значыць венгр, шмат пацярпеў у польскім палоне ад любоўных дамаганняў знатнай удавы;
- Ефрасіння Полацкая, манашка і і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца;
- і іншыя (гл. Сабор прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх).
Рыгор Пячэрскі, які прыняў мучаніцкую смерць, шануецца як прападобнамучанік.
У іншых месцах Русі ў дамангольскі перыяд праславіліся прападобныя Аўрамій Смаленскі, Аўрамій Растоўскі, Мікіта Пераяслаўскі, Варлаам Хутынскі і Антоній Рымлянін.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Преподобный В.Живов. Святость. Краткий словарь агиографических терминов
- ↑ а б в г Преподобные сайт «Закон Божий»
- ↑ Прападобны Павел Фівейскі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Пахомій Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Антоній Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Іларыён Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Яфрэм Сірын на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Сімяон Стоўпнік на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобная Марыя Егіпецкая на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Сава Асвячоны на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Іаан Лесвічнік на сайце Православие.Ru
Літаратура Правіць
- Карпов А. Православные святые и чудотворцы. Древняя Русь. Московская Русь. Российская империя. — Москва: Вече, 2005.
- Останина С. П. Святые и чудотворцы. Краткий биографический словарь. — Рипол Классик. — ISBN 5-7905-2366-8.
- Православный церковный календарь. 2013. — Москва: Издательство Московской Патриархии Русской Православной Церкви, 2012.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх