Паветраны вінт

(Пасля перасылкі з Прапелер)

Паветраны вінт, прапелер — лопасцевы рухач, які пры вярчэнні вінтавой паверхняй лопасцей стварае цягу за кошт адкідвання паветра назад.

Вінт самалёта

Выкарыстоўваюцца на лятальных апаратах (самалётах, верталётах, дырыжаблях), аэрасанях, глісерах, апаратах на паветранай падушцы і інш.

Бываюць 2-, 3- і 4-лопасцевыя; рэверсіўныя (могуць зменьваць цягу на процілеглую) і флюгерныя (з магчымасцю ўстаноўкі лопасцей па патоку пры адказе рухавіка для папярэджання самавярчэння і росту аэрадынамічнага супраціўлення). Вінт верталёта стварае пераважна падымальную сілу і называецца нясучым.

Ідэю паветранага вінта прапанаваў у 1475 годзе Леанарда да Вінчы. Віхравую тэорыю яго распрацаваў у 1912—1918 гадах М. Я. Жукоўскі.

Літаратура правіць