Праскоўя Сямёнаўна Сідарук
Праскоўя Сямёнаўна Сідарук (нар. 1909, в. Іласк Кобрынскага павета — 2 чэрвеня 2001[1]) — удзельніца падпольнага камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, ганаровая грамадзянка Кобрына.
Праскоўя Сямёнаўна Сідарук | |
---|---|
Нараджэнне |
1909 |
Смерць | 2 чэрвеня 2001 |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1927 года член КСМЗБ, з 1931 года — КПЗБ.
У кастрычніку 1939 года выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў Паволжжы. Пазней была закінута ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Прымала актыўны ўдзел у падпольным руху за вызваленне Заходняй Беларусі ад буржуазнай Польшчы. Была членам бюро Антопальскага падпольнага райкама КП(б)Б, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Кірава.
Калі Кобрыншчыну акупіравалі фашысцкія захопнікі, Праскоўя Сідарук уключылася ў барацьбу. Вяла вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва, заклікала да барацьбы з акупантамі, з-за чаго не раз была на краю гібелі, дапамагала стварэнню партызанскіх атрадаў імя Чкалава і імя Кірава.
Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Праскоўя Сямёнаўна шмат працавала па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, наладжванні мірнага жыцця насельніцтва горада і вёсак яе роднай Кобрыншчыны. Працавала сакратаром Кобрынскага райкама партыі, пазней намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах. Была персанальнай пенсіянеркай рэспубліканскага значэння.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана юбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём «За доблесную працу», знакам «Партызан Беларусі» У сувязі з 60-годдзем Беларускай ССР і Кампартыі Беларусі ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Высокую ацэнку працы П. С. Сідарук далі і кабрынчане, удастоіўшы яе ў 1964 годзе звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне гарадскога выканкама за № 203 ад 18.07.1964)[2][3].