Прасніца
Пра́сніца, Прасліца, Потась[1] — драўляная прылада для мацавання кудзелі ў час прадзення воўны, льна, пянькі.

АпісаннеПравіць
Кудзеля мацавалася на прасніцы, якую рабілі, як правіла, са смалістай дошкі. Яна прадстаўляла сабой стойку (ножка, капыл), у верхняй частцы якой знаходзілася лопасць («пяро»)[1]. Вышыня стойкі складала ад 90 см да 1 м, часам чуць болей. Капыл мацаваўся да донца («дно», «садно», «днішча», «дэнчышча», «крывулька») — дошкі даўжынёй прыкладна 55-60 см. На донца садзілася жанчына пад час прадзення[1].
Віды прасніцПравіць
Вядомы чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраны лапатападобная і прасніца-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Сустракаліся таксама веслападобныя (Лідскі раён), мечападобныя (Брэсцкая вобласць), прасніца-дошчачка, якая мацавалася да калаўрота, і інш. Прасніцу аздаблялі рознымі відамі разьбы — фігурнай апрацоўкай ножак, выпілоўкай краёў лопасці, ступеньчатымі выпіламі на днішчы ў месцы злучэння з лопасцю і інш. Арнаментальныя матывы геаметрычныя, раслінныя, салярныя, зааморфныя і складаныя. Асаблівым багаццем і разнастайнасцю разнога дэкору вызначаюцца прасніцы з Брэсцкай вобласці.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
Прасніца на Вікісховішчы |