Праспект Будаўнікоў (Віцебск)

Праспект Будаўнікоў — магістраль у паўднёвай частцы Віцебска на тэрыторыі Першамайскага раёна. Працягласць праспекта больш за 2700 м. Названы ў 1976 годзе (былая назва — Паўднёвая магістраль).

Праспект Будаўнікоў
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завод "Віцязь" па праспекце Будаўнікоў

У сярэдзіне 20 стагоддзя ў пачатку праспекта знаходзіўся ваенны аэрадром.

Праспект забудаваны шматпавярховымі дамамі. Бярэ пачатак ад праспекта Чарняхоўскага, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Петруся Броўкі. Праспект перасякае вул. Чкалава, праспект Перамогі і Навааршанскую шашу.

Аб'екты правіць

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз.

Спасылкі правіць