Праспект Будаўнікоў (Гродна)
Праспект Будаўнікоў — адна з магістралей г. Гродна. Названы ў 1976 годзе. Працягласць 730 метраў ад бульвара Ленінскага камсамола (БЛК) да вуліцы Каліноўскага. Пачаў забудоўвацца ў пачатку 1970 гг. на месцы вёскі Пярэселка, якая часткова захавалася на цотным боку праспекта. Забудоўваўся 5-9 павярховымі дамамі.
Праспект Будаўнікоў Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Помнікі, мемарыяльныя дошкіПравіць
На доме № 27, дзе «з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч М. Ткачоў», усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне яго памяці.
Цікавыя фактыПравіць
- Першапачаткова планавалася, што праспект пройдзе ад вуліцы Урублеўскага праз вуліцу Каліноўскага і далей да новага мосту ля вуліцы Паповіча. Але перашкодай стала сядзібная забудова паміж вуліцай Сухамбаева і Каліноўскага з цотнага боку і далей да мосту, якая так і не была знесена. Таму ўласна праспект атрымаўся толькі да скрыжавання з вуліцай Сухамбаева, далей 4-палосны рух пасля зігзагападобнага завароту становіцца 2-палосным.
Паводле новага плана развіцця Гродна першапачатковы план мяркуецца ажыццявіць і працягнуць да новага мосту і такім чынам паменшыць транспартную загрузку вуліцы Болдзіна.
- На праспекце здымаліся кадры стужкі «Белыя росы». Кадры са стужкі, дзе галоўны герой Мікалай Карачанцаў ляжыць на праезнай частцы вуліцы і грае на гармоніку, а потым бяжыць ад супрацоўнікаў МУС, здымаліся менавіта на праспекце Будаўнікоў.
ЛітаратураПравіць
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх