Праспект Леніна (Гомель)

Праспект Леніна, гістарычная назва Замкавая вуліца, у 1920-х--1960 — Камсамольская — праспект, адна з найстарэйшых магістраляў Гомеля.

Леніна
праспект
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Працягласць 1200
Тралейбусныя маршруты 1, 5, 7, 7а, 15, 16, 22
Аўтобусныя маршруты 1, 3, 3а, 4, 4а, 4б, 7, 7а, 11, 14, 20, 21, 27, 30, 32, 35, 37, 40, 51, 52, 55, 58, 60, 61, 62
Ранейшыя назвы Замкавая
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
Паштовы індэкс 246000, 246017 і 246050
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Замкавая вуліца забудоўвалася павольна, бо нікуды не вяла і заканчвалася каля Гарэлага балота. Нанесена на план Гомеля 1783 года. Першая назва паходзіла ад замка, які быў на вуліцы да 1785 года. Тым часам вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашняй Прывакзальнай плошчай. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове тэрыторыі, вынікам чаго стала двухпрамнёвая планавальная структура Гомеля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасці Савецкая) вуліц і злучалі Гомельскі палац і Кірмашовую(?) плошчу (цяпер плошча Леніна) з астатнімі раёнамі горада. Двухпрамянёвая планіроўка горада стала асновай пры наступным яго развіцці.

Да 1917 года на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з пажарнай вежай, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаванні з Ірынінскай вуліцай размяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).

Пад час нацысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на нямецкіх планах вуліца назвалася Чыгуначнай (ням.: Bahnhof str.).[1]

Перасякае вуліцы

правіць

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць