Праспект Машэрава (Брэст)
Праспект Машэрава (руск.: проспект Машерова) — праспект у цэнтральнай частцы Брэста. Адна з асноўных транспартных магістраляў горада, якая перасякае яго з захаду на ўсход ад Брэсцкай крэпасці да Кобрынскага маста. Даўжыня — 3,5 км.
Машэрава праспект Брэст | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 3,5 км |
Ранейшыя назвы | вуліца Маскоўская |
Назва ў гонар | Пётр Міронавіч Машэраў |
![]() |
Праспект названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава.
Ранейшыя назвы
правіцьУчастак праспекта ад Брэсцкай крэпасці да вуліцы Леніна раней меў назвы: вул. Цярэспальская, Фаміна.
Другі ўчастак, ад вуліцы Леніна да Кобрынскага маста, раней меў наступныя назвы: Шасэйная, праспект імя Імператара Аляксандра II (да 1921 года), Ягелонская, Нова-Ягелонская, Ягелонская Замойская (з 1921 па 1939 гады), Маскоўская (1939—1941 гады), Штрасе дэс 22 юні, Тэрэспальштрасэ (1941—1944 гады), Маскоўская (1944—1998 гады).
У 1998 годзе заходняя частка вуліцы Маскоўская была перайменавана ў праспект Машэрава[1].
Забудова
правіць- № 15 — гасцініца «Інтурыст» (1975, арх. Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, Л. Лукомская).
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 30 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 32 — будынак (сярэдзіна XIX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000018
- № 34 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 42 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 44 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 48 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 50 — двухпавярховы будынак. Рэстаўраваны ў 2001 годзе па праекце архітэктара У. Н. Казакова[2]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 52 — двухпавярховы будынак. (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)[2]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 54 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 75 корпус 1 — будынак выдавецтва газеты «Заря» (1980, архітэктары В. Арсеньеў, А. Казюкоў)[3].
- № 17 — Гандлёвы цэнтр «ЦУМ»
- № 21 — Васьміпавярховы будынак Белтэлекам
- Бюст П. І. Клімука
- Помнік савецкім пагранічнікам (1972 г., скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў)
Цікавыя факты
правіцьПадчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[4][5].
Крыніцы
правіць- ↑ Какие известные переименования в Бресте состоялись, и как они "прижились" в народе (руск.)
- ↑ а б Казаков Владимир Нахимович
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ 19 ОБВИНЯЕМЫХ И 37 ПОДОЗРЕВАЕМЫХ. «ВОДОМЕТНЫЙ ПЕРЕКРЕСТОК» В БРЕСТЕ — ЧТО ИЗВЕСТНО ПО УГОЛОВНОМУ ДЕЛУ Архівавана 20 студзеня 2021. // BINKL.by
- ↑ В Google карты добавили Перекресток водометный в Бресте // Пикабу
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Машэрава (Брэст)