Праспект Машэрава (Брэст)

Праспект Машэрава (руск.: проспект Машерова; былая вуліца Маскоўская) — галоўны гарадскі дыяметр і асноўная транспартная магістраль горада Брэста, перасякае яго з паўднёвага захаду на ўсход, паралельна р. Мухавец. Даўжыня 8,5 км, на ўсходзе пераходзіць у шашу Брэст — Масква. У сучасных межах сфарміравалася да 1965 г. Звязвае Маскоўскі і Ленінскі раёны. Прасторава звязвае мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», зону гарадскога цэнтра ў раёне вуліц Леніна і Савецкай з прамысловым раёнам на рагу з вул. Піянерскай, жылым раёнам Усход і выходзіць на Мінскую шашу.

Машэрава
праспект
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 3,5 км
Ранейшыя назвы вуліца Маскоўская
Назва ў гонар Пётр Міронавіч Машэраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне

правіць

Арыентаваны з захаду на ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Зубачова, з поўначы прымыкаюць вуліцы Веры Харужай і Камуністычная, перасякае вуліцы Леніна, Карла Маркса, 17 верасня, Савецкую, з поўначы прымыкае вуліца Карбышава, далей перасякае бульвар Касманаўтаў, вуліцу Кірава, з поўначы прымыкаюць вуліцы Халтурына і Нафтавая, з поўдня — вуліцы МАДРа, Малая, Чырвонасцяжная, пасля скрыжавання з чыгуначнымі пуцямі пераходзіць у Маскоўскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 3,5 км.

Апісанне

правіць

Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць маштабныя суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне будынкаў адміністрацыйных, культурна-побытавых, жылых, навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў.

Складаецца з чатырох участкаў, якія вылучаюцца гісторыяй узнікнення і архітэктурным абліччам: заходняга (ад крэпасці да вул. Леніна; рэгулярнай забудовы не мае), цэнтральнага (ад вул. Леніна да Кобрынскага мосту; гістарычны цэнтр вуліцы), участка ад Кобрынскага мосту да вул. Піянерскай (забудова пачатку XX ст., аднапавярховая сядзібнага тыпу) і ўсходняга (ад вул. Піянерскай да пераходу ў шашу Брэст — Масква).

 
Гатэль «Інтурыст»
 
Цэнтральны ўнівермаг Брэста

Кампазіцыя забудовы заходняй часткі, якую ўтвараюць пяціпавярховыя жылыя дамы, завяршаецца на рагу з вул. Леніна скверам з помнікам савецкім пагранічнікам (1972 г., скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў). Архітэктурны ансамбль склаўся на рагу з вуліцамі 17 Верасня і Савецкай, дзе пабудаваныя атэль «Інтурыст», гандлёвы цэнтр, васьміпавярховы будынак вытворча-тэхнічнага ўпраўлення сувязі.

На рагу з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі створаны другі кампазіцыйны вузел з дзевяціпавярховым жылым домам з крамай «Адзенне», бюстам двойчы Героя Савецкага Саюза П. I. Клімука (1978 г., скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).

У 19601970-я гады на тэрыторыі, абмежаванай праспектам Машэрава, вуліцамі Я. Купалы і Піянерскай, пастаўленыя будынкі ўсходняга прамысловага вузлу. З 1967 г. забудоўваецца новы жылы раён Усход (архітэктары В. Анікін, А. Кудзіненка, П. Лагуноўская), які ўключае сем мікрараёнаў і грамадскі цэнтр. Забудову мікрараёнаў з паўночнага боку вуліцы фармуюць вышынныя акцэнты дваццаціпавярховых жылых дамоў з маналітнага жалезабетону ў пачатку, сярэдзіне і канцы магістралі, дзевяціпавярховыя жылыя дамы, пластыку фасадаў якіх узбагачаюць вынесеныя наперад двухпавярховыя аб'ёмы прадпрыемстваў культурна-побытавага прызначэння (архітэктары Р. Шылай, Анікін, А. Ляшук). Важным кампазіцыйна-планіровачным элементам жылога раёна Усход з'яўляецца комплекс Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, да якога з боку ракі прымыкае студэнцкі гарадок з водна-спартыўным комплексам. На рагу з Партызанскім праспектам пабудаваны трохпавярховы Палац культуры аблсаўпрофа з заламі на 653 і 400 месцаў (1980 г., арх. Г. Чысцякоў)

Забудова

правіць
 
Будынак № 32
 
Дом № 52

Цікавыя факты

правіць

Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[3][4].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць