Праспект Міру (станцыя метро, Мінск)
«Праспект Міру» (трансліт.: Praspiekt Miru, руск.: Проспект Мира) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Праектуемай № 3 і Жукоўскага, паміж станцыямі «Козырава» і «Лакаматыўная». Стане перасадачнай станцыяй на «Аэрадромную» лініі Зялёны Луг.
«Праспект Міру» | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2030 |
Праектная назва | Мінск-Мір |
Праекты пераназвання | Мiжнародная |
Пераходы на станцыі | «Аэрадромная» (будуецца) |
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна была пазначана як «Мінск-Мір»[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана гэтую ж назву[2], па назве раёна Мінск-Мір, які плануецца ўзвесці на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1. У час галасавання была адзначана накрутка галасоў за гэтую назву[3].
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Праспект Міру»[4], па назва праектуемай вуліцы ў раёне Мінск-Мір[5].
Зноскі
- ↑ Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна Архівавана 28 мая 2021.
- ↑ Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- ↑ За назву станцыі метро «Мінск-Мір» ідзе накрутка галасоў
- ↑ Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)
- ↑ У Менску зьявяцца вуліца Брацкая, праспэкт Міру і парк Пісьменьнікаў