Праспект Незалежнасці (Мінск)
Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.
Праспект Незалежнасці Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць | каля 15 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Назва ў гонар | Незалежнасць |
Забудова |
81 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Паштовы індэкс | 220050 |
![]() |
|
![]() |
ГісторыяПравіць
Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была перапланавана пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар Захар’еўскай.
Пазней яна была пераназвана ў Савецкую.
Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна цалкам разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынята рашэнне аб карэннай рэканструкцыі горада, у тым ліку да 1952 года быў спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 г. ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспект.
У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.
ЗабудоваПравіць
Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:
- 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
- 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
- 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.
1-ая часткаПравіць
1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.
Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:
- 1940—1950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
- 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.
Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.
Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.
- № 4 — шасціпавярховы галоўны корпус БДУ (1962, архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз).
- № 11 — шасціпавярховы будынак гасцініцы «Мінск» (1958, архіт. Г. Баданаў; 1969, архіт. Г. Сысоеў, Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000160
- № 12 (вул. Валадарскага) — пяціпавярховы жылы дом (1952, архіт. Л. Баталаў). У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000161
2-я часткаПравіць
На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (1937—1941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (1952—1958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа.
Іншы важны вузел участка ўтвараюць комплексы будынкаў першай клінічнай бальніцы (1929—1931 гады, архітэктар Г. Лаўроў, у 1970—1980-я гады рэканструявана), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў). Тут таксама размешчаны кінатэатр «Кастрычнік» (1975 год, архітэктар В. Малышаў), Беларуская дзяржаўная акадэмия мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра), жылыя дамы з крамамі «1000 дробязяў» (1962 год, архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў) і Дом гандлю «Першамайскі» (1964—1965 гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў).
- № 62 — Мінскі радыётэхнічны каледж.
3-я часткаПравіць
- № 84А — былы рэстаран «Свіцязь» (архітэктары Я. Дзятлаў, І. Бікешчанка)[1].
- № 99 — галоўны корпус БДАТУ (1960, архітэктар М. Бакланаў)[1].
- № 99, корпус 4 — навучальна-лабараторны корпус № 4 БДАТУ (1973—1980, архітэктары М. Бакланаў, В. Крамарэнка)[1].
- № 117 — АГАТ-сістэмы кіравання. Будынак узведзены як комплекс НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d] (1977, архітэктары Д. Кудраўцаў, С. Мусінскі)[1].
- № 117А — гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж».
- № 169 — бізнес цэнтр «XXI стагоддзе» (1998, А. Корбут, В. Нікіцін, Зееў Натэс, Даніэль Бран).
ПлошчыПравіць
На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):
Характэрныя будынкі і збудаванніПравіць
Глядзіце Славутасці Мінска
- Архітэктурны факультэт БНТУ
- Мастацкія пано на вышынных будынках мікрараёна «Усход»
- Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Маскоўскі аўтавакзал
- Дзіцячая чыгунка
- Цэнтральны батанічны сад
- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Беларуская дзяржаўная філармонія
- манумент Перамогі на плошчы Перамогі
- Беларускі дзяржаўны цырк
- Дом 45 — Гімназія № 23
- Палац культуры прафсаюзаў
- Музей Вялікай Айчыннай вайны
- Палац Рэспублікі
Грамадскі транспартПравіць
Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.
ГалерэяПравіць
Галоўны будынак Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
ЛітаратураПравіць
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 5. — Мн., 2007.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Незалежнасці (Мінск)