Праспект Касманаўтаў (Гродна)

Гродна

Праспект Касманаўтаў — адна з магістралей г. Гродна. Злучае цэнтр горада з ВА «Азот». Названы ў гонар савецкіх касманаўтаў. Старая назва — Скідзельская вуліца. Працягласць — 2300 метраў, ад моста праз чыгунку на заканчэнні вуліцы К. Маркса і на ўсход да ВА «Азот».

Праспект Касманаўтаў
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Скідзельская вуліца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 15 ст. частка Смаленскага тракта. У пачатку 1960 гг. забудоўваўся 2-3 павярховымі дамамі. У 1970-80 гг. забудоўваўся 5-12 павярховымі дамамі. На ўчастку ад скрыжавання з вуліцамі Пралетарская і Лідская да скрыжавання з праспектам Кляцкова — 1-2 павярховая сядзібная забудова. У 1969 годзе на паўднёвым боку праспекту насыпаны Курган Славы. На праспекце размешчаны аўтавакзал, кінатэатр «Усход», гіпермаркет «Алмі», ГА «Гроднаэнерга», ГІАП (Гродзенскі інстытут азотнай прамыславасці), тралейбуснае ўпраўленне, Абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя  (ВД), гарадскія могілкі.

На ўсім працягу праспекта на ім ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус, маршрутнае таксі.

Забудова правіць

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі правіць