Прастата
Прастата — экзакрынная трубчаста-альвеалярная залоза мужчынскага арганізма млекакормячых. Прастата значна адрозніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізіялагічных і хімічных адносінах.
Прастата чалавекаПравіць
У чалавека прастата - няпарны андрагензалежны орган, размешчаны ніжэй мачавой бурбалкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мочаспускальнага канала. Вывадныя пратокі прастаты адкрываюцца ў мочаспускальны канал.
Функцыі прастатыПравіць
- Выпрацоўка прастатычнага соку, які з'яўляецца асновай для спермы.
- Выпрацоўка біялагічна актыўных рэчываў (прастагландыну).
- Грае ролю клапана - закрывае выхад з мачавой бурбалкі падчас эрэкцыі.
- Стварае адчуванне аргазму за кошт развітой сістэмы інервацыі.
- Велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасімпатычных імпульсаў і андрагенаў.