Прастытуцыя
Прастытуцыя (лац.: Prostitutio — апаганенне, абняслаўленне[1]) — продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод[2].
Паслугі
правіцьПрастытуткі могуць падаваць наступныя паслугі: эратычны масаж, вагінальны секс, анальны секс, аральны секс, стрыптыз, «цацкі» (мастурбацыя), лесбі-шоу, эскорт-паслугі, групавы секс, фістынг, рымінг, трамплінг, «залаты дождж», копра, ролевыя гульні, БДСМ і інш.
Некаторыя прастытуткі практыкуюць абмежаванне па мінімальным узросце (гл. «Узрост сексуальнай згоды») і фейс-кантроль.
Мужчынская прастытуцыя
правіцьПрастытуцыя традыцыйна лічыцца з'явай асабліва жаночай, як і род, да якога належыць слова «прастытутка». Тым часам ужо са старажытнасці існавалі мужчыны, якія фактычна выконвалі тую ж ролю.
- Гомасексуальная мужчынская прастытуцыя. Існавала і існуе практыка падавання гомасексуальнымі (а часам і гетэрасексуальнымі) мужчынамі платных сексуальных паслуг іншым мужчынам. Па форме гэта мала адрозніваецца ад жаночага варыянту прастытуцыі — тыя ж вулічныя, вакзальныя «хлопчыкі», публічныя хаты, масажныя салоны і іншае.
- Гетэрасексуальная мужчынская прастытуцыя. Мужчына атрымлівае грошы за сужыццё з заможнай жанчынай (такога мужчыну называюць жыгала ці альфонс). Такая форма прастытуцыі з'явілася ў раманскіх краінах. Вонкава яна можа адрознівацца ад традыцыйнай «жаночай» прастытуцыі, калі кліент проста плаціць за вызначаныя паслугі вызначаную суму грошай. Часцей адносіны жыгала з жанчынай маюць больш-меней працяглы характар.
Таксама прастытуткі-мужчыны часам працуюць сумесна з жанчынамі-прастытуткамі, пазіцыянуючы сябе як «сямейныя пары». Яны наймаюцца кліентамі для гетэрасексуальнага групавога сексу ці свінга.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.235
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).