Пратасаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Прата́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рассвет.

Пратасаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рассвет
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Насельніцтва (2009) 1 385
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пратасы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Азямлянскага і Раманішчанскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2]. 20 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, у склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Воземля, Ратміравічы і пасёлак Ратміраў)[3].

У склад сельсавета да 1976 года ўваходзіла вёска Нівішчы (у наш час не існуе).

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1385 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць