Пратэсты ў Каталоніi (2019)

Пратэсты ў Каталоніi ў 2019 годзе ўспыхнулi пасля прысудаў шэрагу каталонскіх палiтычных лідараў, якiя патрымалi iдэю аддзяленне рэгiёна ад Іспаніі. З 16 па 18 кастрычніка дэманстранты правялi так званыя «Маршы за свабоду» (катал.: Marxes per la Llibertat) — буйныя страйкi, накiраваныя ў падтрымку руху за незалежнасць i асуджаных палiтыкаў.

Пратэсты ў Каталоніi
Protests by the ruling of the Judgment to the leaders of the Catalan independentist process.png
Злева направа па гадзіннай стрэлцы: Марш удзельнікаў акцыі пратэсту за свабоду асуджаных у Пасэі-дэ-Грацыя, Барселона, 18 кастрычніка 2019; блакаванне праходу да аэрапортнай станцыі Т1 Барселонскага метрапалітэна; спаленне вуліц у Жыроне; незалежнікі ў аэрапорце Хасэп Тарадэлас Барселона-Эль-Прат з транспарантам «Свабоду ўсім палітвязням»; іспанскія прафсаюзныя актывісты; напісанае прыхільнікамі незалежнасці на асфальце слова «Свабоды».
Дата 14 кастрычніка21 снежня 2019
Месца Flag of Catalonia.svg Каталонія
Прычыны рэпрэсii cyпраць каталонскіх палiтычных лідараў з-за падтрымання iдэi незалежнасцi Каталоніi
Характарыстыка дэманстрацыi, страйкi, блакаванне дарог
Бакі канфлікту
Іспанія Урад Іспаніi i яго прыхiльнiкi Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі Каталонія Урад Каталоніі
Страты
283 параненых 576 параненых, 300 арыштаваных 9 асуджаных

ПерадгiсторыяПравіць

У кастрычніку 2017 года ў Каталоніі прайшоў рэферэндум, на якім большасць прагаласавала за выхад са складу Іспаніі. Праз месяц каталонскі парламент прыняў рэзалюцыю аб незалежнасці, але вынікі рэферэндуму афіцыйныя iспанскiя ўлады яе не прызналі. У 2019 годзе супраць некаторых палітыкаў, што выступалі за аддзяленне Каталоніі, пачаліся рэпрэсіі. Дзевяці лідарам Каталоніі Вярхоўны суд вынес прысуд па абвінавачванні ў мецяжы, яшчэ траiм выпiсаны штрафы. Самы вялікі туржэны тэрмін атрымаў былы віцэ-прэзідэнт генералітэту Арыёль Жункерас: яго асудзілі на 13 гадоў за падбухторванне да паўстання і растрату[1]. Былы кіраўнік женералiтэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, які з 2018 года жыве ў Бельгіі, назваў прысуды варварствам[2].

Ход падзейПравіць

ПратэстыПравіць

14 кастрычніка, пасля вынясенне прысудаў Вярхоўнага суда, пачаліся беспарадкі, якія суправаджаліся перакрыццем дарог і чыгуначных шляхоў[3]. Нязгодныя спрабавалі блакаваць работу барселонскага аэрапорта Эль-Прата. Паліцыянты вымушаны былi ўжыць сілу, выкарыстаўшы дубінкі, слёзатачывы газ, вадамёты і гумовыя кулі. Па падліках, толькі ў Барселоне на акцыі пратэсты выйшлі каля 40 тыс. чалавек[1].

На 16 кастрычніка налічвалася 125 пацярпелых і 51 затрыманых[2].

Кіраўнік урада аўтаноміі Кім Тора з партыi «Разам за Каталонію», якую ўзначальвае Пучдэмон, спачатку падтрымаў пратэстуючых. Ен выказаўся за амністыю асуджаных арганізатараў рэферэндуму. Акрамя таго, Торэ нагадаў пра даўняй ідэі сваёй партыі правесці новы рэферэндум аб незалежнасці, як мяркуецца, у 2020 годзе. Аднак ужо 16 кастрычніка ў тэлезвароце ён асудзіў сутыкнення пратэстуючых з паліцыяй[4].

18 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў агульнарэгiянальны страйк, арганізаваны студэнцкімі і рабочымі прафсаюзамі. Па дадзеных праваахоўных органаў, на вуліцах сталіцы аўтаноміі Барселоны сабралася больш за паўмільёна грамадзян[4]. Пасля гэтага МУС Іспаніі выпусціла заяву, у якой паведамлялася, што ў дзень страйку 101 паліцэйскі і 89 пратэстуючых пацярпелі, 83 чалавек затрыманыя[5].

Як адзначылі праваахоўныя органы, мітынгі 20 кастрычніка прайшлі без значных інцыдэнтаў. У рэгіянальнай паліцыі ўдакладнілі, што на працягу дня былі затрыманыя чатыры чалавекі[6].

21 кастрычніка ў Барселоне каля будынка прадстаўніцтва ўрада Іспаніі, у якім прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Пратэстоўцы выкрыквалі патрабаванне вызваліць каталонскіх палітыкаў, асуджаных Вярхоўным судом. Таксама натоўп скандавала «Каталонія — антыфашысты» і спявала італьянскую песню Bella Ciao. Пратэст прайшоў у прысутнасці нарадаў паліцыі, рух па прылеглых вуліцах часткова перакрылі[7].

26 кастрычніка, пасля заканчэння праліўных дажджоў, пратэсты ўспыхнулі з новай сілай. Некалькі тысяч чалавек накіраваліся на вуліцу Лайетана, дзе размешчана прадстаўніцтва Нацыянальнай паліцыі. Мітынгоўцы пачалі закідваць вартавых правапарадку рознымі прадметамі, на суседняй вуліцы адбыліся сутыкненні[8]. Адначасова з гэтым, у сталiцы краiны Мадрыд правая партыя VOX правяла свой мітынг, дзе скандаваліся патрабаванні больш жорсткага пакарання каталонскім палітыкам і часовага прыпынення аўтаномнага статусу Каталоніі. Крайне правым ўдалося сабраць 20 тысяч прыхільнікаў[9].

29 кастрычніка Прафсаюз студэнтаў Каталонскай краіны (SEPC), які падтрымлівае незалежнасць аўтаномнай супольнасці ад Іспаніі, пачаў ўсеагульную забастоўку. Асноўнае патрабаванне пратэстуючых — дамагчыся права хадзіць на акцыі пратэсту, каб гэта не мела наступстваў для іх ацэнак, у прыватнасці, адмяніць абавязковае наведванне заняткаў. Студэнты заблакавалі на час трасу AP-7 i правялi шэраг акцый ва навучальных установах. Самая складаная сітуацыя склалася ва Універсітэце Пампеа Фабры, дзе пратэстоўцы заблакавалі ўваходы ў тры кампусы, каб студэнты, якія не ўдзельнічаюць у страйку, не змаглі трапіць на лекцыі. Кіраўніцтва ўніверсітэта заклікала арганізатараў забастоўкі не перашкаджаць праву наведваць заняткі[10].

4 лістапада Барселону наведаў іспанскі кароль Філіп VI, што выклікала незадаволенасць мясцовых жыхароў. У гатэля, дзе спыніўся манарх, прайшла пратэстная маніфестацыя[11].

11 лістапада пратэстоўцы ў Каталоніі заблакавалі дарогі ў цэнтральную Іспанію і Францыю. Так, траса АР7 была перакрытая ў раёне Ла-Жункера з-за маніфестацыі. Арганізатары акцыі «Дэмакратычнае цунамі» заклікалі пратэстуючых заблакаваць дарогу і на мяжы[12]. 13 лістапада праваахоўныя органы прыступілі да разгону пратэстоўцаў на трасе AP-7[13].

16 лістапада прыхільнікі незалежнасці Каталоніі пачалі акцыі пратэсту на чыгуначных станцыях Барселоны з мэтай парушыць іх работу. Арганізатарам мітынгаў з’яўляюцца так званыя камітэты ў абарону рэспублікі, якія выступаюць за выхад Каталоніі са складу Іспаніі. Маніфестантаў заклікалі збірацца на розных чыгуначных станцыях горада, каб «цалкам заблакаваць» рэгіянальную сталіцу[14].

18 лістапада пачаўся суд над кіраўніком каталонскага ўрада Жаакімам (Кімам) Торэ. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні, паколькі ён не прыбраў з урадавага будынка сімволіку прыхільнікаў незалежнасці рэгіёна — жоўтыя стужкі і банер з заклікам вызваліць зняволеных лідараў руху за незалежнасць[15].

29 лістапада, як паведамляе газета Periodico, пад грыфам сакрэтнасці каталонскія праваахоўнікі пачалі аперацыю «Monra». Цэнтрам яе правядзення стаў раён Сант Рок каталонскага горада Бадалона. У ім, а таксама ў іншых раёнах было ажыццёўлена 30 ператрусаў. Акрамя таго, праведзены надгляды падземных памяшканняў. Па дадзеных журналістаў, у аперацыі ўдзельнічаюць следчыя, супрацоўнікі па барацьбе з беспарадкамі, падраздзяленне са службовымі сабакамі, мясцовая паліцыя, верталёт і машыны хуткай дапамогі. Апроч іх задзейнічаныя тры брыгады Mossos[16].

18 снежня фанаты футбольнага клуба «Барселона» зладзілі беспарадкі, патрабуючы ад іспанскіх уладаў абмеркаваць выхад Каталоніі са складу дзяржавы[17]. Таксама адбыліся сутыкненні паміж фанацкім гуртом «Барселоны» Boixos Nois, групоўкай Tsunami Democràtic, якая выступае за незалежнасць Каталоніі, і паліцыяй. Пратэстоўцы пераварочвалі і спальвалі смеццевыя бакі і спрабавалі зайсці на футбольны стадыён. Паліцыя ўжыла да мітынгоўцаў гумовыя кулі і не пусціла іх на «Камп Ноў». У выніку сутыкненняў пратэстуючых з паліцыяй больш за 60 чалавек атрымалі раненні, яшчэ дзевяць арыштаваныя[18].

У ноч з 20 на 21 снежня тысячы прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі выйшлі на вуліцы Барселоны з патрабаваннем вызваліць лідараў руху незалежнасці. Удзельнікі дэманстрацыі неслі транспаранты з прозвішчамі палітычных вязьняў і сцягі Каталоніі. Некаторыя мітынгоўцы прынеслі на акцыю паходні. Нягледзячы на ​​існуючую ў Барселоне тэндэнцыю, начны пратэст прайшоў мірна, без буйных беспарадкаў і боек з праваахоўнікамі[19].

Дзеянні каталонскіх уладаўПравіць

22 кастрычніка Кім Тора заявіў, што заклікае ўрад Іспаніі пачаць дыялог для ўрэгулявання праблемы без папярэдніх умоў, у рамках якога будзе адстойваць права на самавызначэнне[20].

26 лістапада каталонскі парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў прысуд Вярхоўнага суда ў дачыненні да палітыкаў, якія маюць дачыненне да правядзення рэферэндуму аб незалежнасці ў кастрычніку 2017 года. Таксама ён запатрабаваў права галасаваць па пытанні пра самавызначэнне іспанскай аўтаномнай супольнасці, нягледзячы на ​​папярэднія рашэнні Канстытуцыйнага суда[21].

3 снежня Каталонія і бельгійская Фландрыя звярнуліся да Еўракамісіі па дапамогу ў атрыманні незалежнасці[22].

Напады на журналicтаўПравіць

22 кастрычніка Калегія журналістаў Каталоніі выпусціла заяву аб гвалце ў адрас рэпарцёраў. Па яе звестках, больш за 60 журналістаў падпалі пад рознага роду напады за час пратэстаў і беспарадкаў. Калегія запатрабавала ад Савета ўнутраных спраў Каталоніі забяспечыць бяспечную работу карэспандэнтаў, заявiўшы таксама аб жорсткіх дзеяннях каталонскай паліцыі Mossos deEscuadra і іспанскай Нацыянальнай паліцыі ў дачыненні да журналістаў, а таксама пра затрыманне аднаго з іх. Акрамя таго, яна звярнулася да ўдзельнікаў маніфестацый з заклікам паважаць іх работу. Падчас акцый пратэстаў, у тым ліку мірных, у дачыненні да рэпарцёраў гучаць абразы, адзін з лозунгаў прыхільнікаў незалежнасці — «Icпанская прэса — маніпулятар». Акрамя таго, на акцыях некалькі разоў радыкалы кідалі ў журналістаў розныя прадметы і пырскалі на іх кіслатой. У сацыяльных сетках апублікаваныя відэа, на якіх супрацоўнікі праваахоўных органаў ужываюць дубінкі супраць журналістаў, нягледзячы на ​​тое, што на іх надзетыя камізэлькі з надпісам «прэса»[23].

27 кастрычніка праціўнікі незалежнасці Каталоніі напалі на стрынгера Ruptly. Яны накінуліся на журналіста з палкамі, калі той здымаў, як адзін з актывістаў спрабаваў зняць сцяг Каталоніі з балкона будынка[24].

Расследаванне аб дзейнасці ГРУПравіць

4 кастрычніка былі затрыманыя расіянін і ўкраінец ў правінцыі Жырона, калі яны ехалі на Mercedes з беларускімі нумарамі да мяжы Францыі. У сумцы аднаго з іх выявілі гранату М-75 расійскай вытворчасці. У пасольстве Расіі ў Іспаніі заявілі, што мясцовыя ўлады не паведамлялі аб затрыманні.

21 кастрычніка газета El Pais напісала, што суд Іспаніі пачаў расследаванне дзейнасці дыверсійнай групы ГРУ, якая нібыта дзейнічала ў краіне падчас рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Па дадзеных выдання, расследаванне вядзецца ў дачыненні да нейкай групоўкі пад назвай «падраздзяленне 29155», якую разведслужбы шэрагу заходніх краін звязваюць з нібыта дэстабілізацыяй у Еўропе[25].

23 лістапада кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэп Барэль заявіў, што яго расійскі калега Сяргей Лаўроў запэўніў, што нічога не ведае пра меркаваныя спробы РФ пры дапамозе спецслужбаў паўплываць на ўнутрыпалітычныя падзеі ў Каталоніі[26].

5 снежня дэпутат Еўрапейскага парламента Жорзі Каньяс звярнуўся да Еўракамісіі з пытаннем пра тое, якім чынам плануецца аказваць супрацьдзеянне ўмяшанню Расіі ў справы краін ЕС, у тым ліку і ў падзеі ў Каталоніі[27].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Более 70 полицейских пострадали во время акций протеста в Каталонии
  2. 2,0 2,1 Третий день в Барселоне бушуют беспорядки из-за приговоров каталонским лидерам // Tut.by, 16 октября 2019
  3. В испанском МВД прокомментировали беспорядки в Каталонии // РИА Новости, 19 октября 2019
  4. 4,0 4,1 Каталонский гнев: к чему могут привести массовые протесты в Барселоне // ПравдоРУБ, 19 октября 2019
  5. В Каталонии в ходе протестов пострадали более 100 полицейских // Regnum, 19 октября 2019
  6. В ходе воскресных акций в Каталонии не зафиксировали серьезных инцидентов
  7. В Барселона проходит сидячая акция протеста у здания правительства Испании // РИА Новости, 21 октября 2019
  8. В Барселоне начались новые столкновения протестующих и полиции // РИА Новости, 26 октября 2019
  9. В Барселоне проходит акция протеста в поддержку осужденных политиков // РИА Новости, 26 октября 2019
  10. Каталонские студенты объявили бессрочную забастовку // РИА Новости, 29 октября 2019
  11. В БАРСЕЛОНЕ СОТНИ ЛЮДЕЙ ПРОТЕСТОВАЛИ ПРОТИВ ВИЗИТА ИСПАНСКОГО КОРОЛЯ // Newsfront, 4 ноября 2019
  12. Протестующие в Каталонии перекрыли дорогу в Испанию и Францию — Мир 24, 11 ноября 2019
  13. В Каталонии полиция приступила к разгону заблокировавших трассу протестующих — RT, 13 ноября 2019
  14. Каталонские сепаратисты начали акции протеста на железнодорожных станциях Барселоны — ТАСС, 16 ноября 2019
  15. Главу правительства Каталонии судят за символику движения за независимость // УНН, 19 ноября 2019
  16. В Каталонии более 700 полицейских проводят крупномасштабную операцию // РИА Новости, 29 ноября 2019
  17. Протесты вспыхнули в Испании после футбольного матча // Правда.ру, 19 декабря 2019
  18. https://m.gordonua.com/news/localnews/v-rezultate-akciy-protesta-za-nezavisimost-katalonii-vo-vremya-el-klasiko-raneno-bolee-60-chelovek-1479818.html
  19. В Барселоне прошли митинги за освобождение лидеров Каталонии // News Front, 21 декабря 2019
  20. Глава Каталонии призвал Мадрид начать диалог без предварительных условий // РИА Новости, 22 октября 2019
  21. [1]
  22. Каталония и Фландрия обратились к Еврокомиссии за помощью в обретении независимости
  23. Более 60 журналистов стали жертвами нападений в ходе протестов в Каталонии // РИА Новости, 22 октября 2019
  24. В Барселоне митингующие напали на стрингера Ruptly // РИА Новости, 28 октября 2019
  25. В Испании задержали россиянина и украинца по делу о влиянии ГРУ на референдум в Каталонии — El Mundo // The Insider, 24 ноября 2019
  26. Лавров заявил, что ничего не знает о якобы вмешательстве России в дела Каталонии // Интерфакс, 23 ноября 2019
  27. «Скрыть беспомощность»: как в ЕП подняли вопрос о «российском вмешательстве» в Каталонии // RT, 5 декабря 2019