Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца
Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца — астранамічны транзіт, пры якім Меркурый знаходзіцца дакладна паміж Сонцам і Зямлёй. Меркурый пры гэтым бачны з Зямлі як маленькая чорная кропка, якая перамяшчаецца дыску Сонца.
Праходжанне Меркурыя — даволі рэдкая астранамічная з'ява, аднак, яна здараецца нашмат часцей, чым праходжанне Венеры (паколькі Меркурый знаходзіцца бліжэй да Сонца і рухаецца хутчэй).
Першае назіранне праходжання Меркурыя па дыску Сонца адбылося 7 лістапада 1631 года.
Праходжанне Меркурыя можа адбыцца ў маі ці ў лістападзе. Апошнія праходжанні адбыліся 15 лістапада 1999 года, 7 мая 2003 года і 8 лістапада 2006 года. Наступныя праходжанні здарацца 9 мая 2016 года і 11 лістапада 2019 года.
Магчыма таксама адначасовае праходжанне па дыску Сонца і Венеры адначасова з Меркурыем, але такая падзея бывае выключна рэдка. Найбліжэйшы сумесны транзіт Венеры і Меркурыя будзе 26 ліпеня 69 163 года, наступны - у 224 508 годзе. Папярэдні адначасовы транзіт быў больш 350 тысяч гадоў назад, у 373 173 годзе да н.э. У 13 425 годзе н.э будзе транзіт Меркурыя і Венеры з розніцай у 16 гадзін.
Працягласць праходжання звычайна складае 5 гадзін.
Цяпер ёсць магчымасць назіраць не толькі праходжанні Меркурыя па дыску Сонца, але і на фоне хромасферы ці нават на фоне сонечнай кароны.[1]
Зноскі
Гл. таксама
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |