Прачысценскі сабор (Вільнюс)

Прачысценскі сабор, Вільнюс

Прачысценскі кафедральны сабор (Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы) — праваслаўны кафедральны сабор у Вільнюсе. Размяшчаецца ў Старым горадзе ў даліне на беразе Вільні, непадалёк ад касцёлаў Святой Ганны, бернардзінскага (Святога Францыска) і Святога Міхаіла, на вуліцы Майранё (Maironio g. 14).

Сабор
Прачысценскі Успенскі кафедральны сабор
Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
Прачысценскі кафедральны сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
54°40′52″ пн. ш. 25°17′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія праваслаўе
Епархія Віленская і Літоўская епархія РПЦ
Тып будынка кафедральны сабор
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар А. І. Разанаў, М. М. Чагін
Дата заснавання 1346
Асноўныя даты

З 1609 года належаў уніятам,

У 18651868 гадах перададзены Рускай Праваслаўнай Царквы.
Матэрыял цэгла
Сайт orthodoxy.lt/index.php/w…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Адзін з найстаражытнейшых хрысціянскіх храмаў у Вільні — заснаваны, як абвяшчае памятная табліца ля ўваходу, пры вялікім князі літоўскім Альгердзе ў 1346 годзе. Прынята лічыць, царкву князь узвёў для сваёй жонкі Ульяны Цвярской і сам абраў месца для яе на плошчы каля яго палаца.

Збудаваны кіеўскімі дойлідамі на ўзор сабора Святой Сафіі ў Кіеве і ў 1348 годзе асвячаны епіскапам Уладзімірскім Алексіем, мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі, запрошаным вялікім князем літоўскім Альгердам. Храм у плане ўяўляў сабой квадрат з бакамі па 36 метраў. З усходняга боку да квадрату прымыкалі 3 апсіды. Усярэдзіне прасторы размяшчаліся чатыры калоны, якія меркавана падтрымлівалі канструкцыю купала. Паступова за храмам замацаваліся дзве назвы Успенскі і Прачысценскі.

Кафедральны сабор правіць

Ужо на працягу ўсяго XIV ст. адбываўся працэс фактычнага падзелу Кіеўскай мітраполіі на дзве часткі заходнюю і ўсходнюю. Пры Вітаўце Вялікім, які дамагаўся Літоўскай праваслаўнай мітраполіі, у 1415 годзе на саборы рускіх епіскапаў у Наваградку, у чарговы раз абраны паралельны кіеўскі мітрапаліт для зямель не залежных ад Залатой Арды — Перамышльскай, Холмскай, Уладзімірскай, Луцкай, Тураўскай, Чарнігаўскай, Полацкай і Смаленскай епархіі.[1] Новаабраны мітрапаліт Рыгор Цамблак пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Вільню і ператварае Успенскі Прачысценскі храм у кафедральны сабор кіеўскай мітраполіі. Пасля таго як у 1435 годзе ўсходнія мітрапаліты страцілі тытул кіеўскіх і з 1448 года сталі называцца маскоўскімі, віленскі сабор стаў адзінай кафедрай кіеўскіх прадстаяцеляў з тытулам мітрапалітаў «Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі»

У лютым 1495 года ў храме адбыўся шлюб вялікай князёўны Алены Іванаўны з вялікім князем літоўскім Аляксандрам. Набажэнства здзейсніў архімандрыт Макарый, які пасля зведаў пакутніцкую смерць ад татараў і прылічаны да ліку святых. У яго гонар асвячона правая прыбудоўка сабора. Алена Іванаўна пахавана ў саборы (пам. 1513).

 
Рэшткі старажытнага гатычнага муру

У 1507 годзе ў сувязі з працамі па забіўцы паляў і ўмацаваннем берагоў ракі Віліі, якія праводзілі побач з саборам абрынуўся купал храма. Сабор прыйшоў у заняпад і быў адбудаваны клопатамі і на сродкі заступніка праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім, вялікага гетмана літоўскага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага (15111522).

У 1589 годзе сабор наведаў канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II. Разам з мітрапалітам манемвасійскім Ерафеем, епіскапамі дыманіцкім Арсеніем, уладзімірскім Мялеціем і львоўскім Гедэонам ён высвяціў тут новага мітрапаліта Міхаіла Рагозу, які стаяў ля вытокаў Берасцейскай уніі і стаў першым уніяцкім кіеўскім мітрапалітам. У 1609 яго пераемнік мітрапаліт Іпацій Пацей адслужыў у саборы малебен за злучэнне цэркваў і ўспомніў імя рымскага папы падчас набажэнства.

 
Сабор з інвентару XVII паводле перамалёўкі У. Гразнова

Прыкладна да таго часу — мяжы XVI—XVII стагоддзяў — адносіцца і адзін з першых малюнкаў збудавання на гравюры Тамаша Макоўскага. Яно ўяўляе сабой масіўны будынак у гатычным стылі з трохвугольным франтонам, што мала адрозніваецца ад навакольных рымска-каталіцкіх храмаў.

Пакутаваў ад пажараў, перабудоўваўся, страчваючы рысы ранейшага аблічча. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару, пасля якога набажэнствы былі перанесены ў малую так званую «цёплую» Спаскую царкву з паўднёвага боку сабора. У той жа час рэзідэнцыя кіеўскіх (уніяцкіх) мітрапалітаў была перанесена ў Радамышль.[2] Фактычнае функцыянаванне Успенскай Прачысценскай царквы як мітрапалічай кафедры і рэзідэнцыі спынілася пасля 1795 году.

 
Барочны выгляд сабора пасля перабудовы Я. Смагаржэўскага

У 1785 годзе мітрапаліт Ясон Смагаржэўскі аднавіў храм у формах барока і пераабсталяваў Спаскую царкву пад шпіталь, аднак ужо праз дзесяць гадоў у 1795 уніяцкая мітраполія была ліквідавана ўладай Расійскай імперыі, а будынак перадалі базыльянскаму манастыру Святой Тройцы.

Заняпад правіць

Сістэматычныя пераследы расійскімі ўладамі Уніяцкай царквы і базыльянскага ордэна ў прыватнасці прывялі да заняпаду сабора. У 1806 годзе будынак быў прададзена за 3000 рублёў ваеннаму ведамству, якое ператварыла яго ў склад хлеба, а двума гадамі пазней у 1808 годзе будынак перададзены Віленскаму ўніверсітэту. У радыкальна перабудаваным архітэктарам Міхалам Шульцам у духу класіцызму будынку былі абсталяваны анатомікум (анатамічны тэатр; 1815), навучальныя аўдыторыі, бібліятэка. Са скасаваннем віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1841) ізноў пачаліся змены ўладальнікаў і прызначэння будынка: тут размяшчаліся казармы, архіў, гандлёвыя і гаспадарчыя памяшканні, прыватныя жылыя памяшканні, кузня.

Адраджэнне правіць

 
Юзаф Чаховіч. Рэканструкцыя Прачысценскага сабора

Па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва і яго брата А. М. Мураўёва ў 1864 з найвышэйшага пажадання быў распачаты ўсерасійскі збор ахвяраванняў на аднаўленне храма. У 18651868 храм быў адноўлены па праекце А. І. Разанава і М. М. Чагіна. Паводле праекта былі дабудаваны тры бакавыя вежы, надбудавана адна ацалела бакавая вежа і ўладкаваны металічны цэнтральны купал з шатровым завяршэннем. Нягледзячы на відавочную багатую гатычную стылістыку ацалелых арыгінальных фрагментаў сабора, новы храм быў вырашаны ў стрыманай раманскай манеры, а шатровыя завяршэнні вежаў і купала зрабілі яго нетыповым для візантыйска-рускай традыцыі і нечакана візуальна наблізілі будынак да традыцый армянскай і грузінскай сакральнай архітэктуры.

Асвячоны ў кастрычніку (у лістападзе па грыгарыянскаму стылю) 1868 года. Пяціярусны іканастас з 73 абразамі (святая Ефрасіння Полацкая, святы Аляксандр Неўскі і іншыя святыя, якія мелі дачыненне да заходнерускіх зямель) выкананы мастаком І. П. Трутневым, які быў на працягу двух дзесяцігоддзяў старастай храма.

У 1930-я гады хорам сабора кіраваў беларускі дзеяч Рыгор Шырма. У святочныя дні хор часам выконваў у саборы беларускія рэлігійныя спевы[3].

У 1946 пастаянных вернікаў сабора налічвалася 424. Прыход быў афіцыйна зарэгістраваны ў 1948. У 1949 і 1957 храм капітальна рамантаваўся, рэстаўраваны ў 1980.

Сучасны стан правіць

У 1998 годзе сабор быў адрэстаўраваны. У наш час у Прачысценскім Кафедральным саборы служаць тры клірыкі: в. а. настаяцеля прат. Яўген Рудэнка, святар Сергій Нейфах і дыякан Віктар Мініётас.

У храме дзейнічае нядзельная школа, якая складаецца з некалькіх класаў. Вывучаецца Закон Божы, гісторыя Царквы, гісторыя Расіі, царкоўны спеў. Трое выкладчыкаў нядзельнай школы ў 2005 годзе ганараваны ордэнам свц. Інакенція Маскоўскага 3-й ступені.

У храме праводзяцца канцэрты рускай духоўнай музыкі; з канца 1990-х гадоў тут праходзяць выступленні ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю рускай духоўнай музыкі (19 — 21 чэрвеня 2009 года ўжо XI Міжнародны фестываль рускай духоўнай музыкі).

Зноскі

  1. о. Ю. Федорів. Історія Церкви в Україні. Львів:Свічадо 2007р.
  2. І.Скочиляс. Собори київської митрополичої архиєпархії у Радомишлі. Матеріали конференції «Радомишль в історії української Церкви 1682—1840 роки»
  3. Хроніка // Голас Праваслаўнага Беларуса : часопіс. — 1931. — Т. -. — № 2. — С. 22.

Спасылкі правіць