Пра любоў: Іра
беларускі кароткаметражны дакументальны фільм
«Пра любо́ў: І́ра» (руск.: Про любовь: Ира) — беларускі дакументальны незалежны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Любоўю Зямцовай на студыі «Zemnaya» у 2014 годзе.[1]
Пра любоў: Іра | |
---|---|
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Працягласць | 27 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2014 |
IMDb | ID 12386440 |
Сюжэт
правіцьГэта гісторыя Іры, маладой жанчыны, якая жыве як большасць з нас: паміж каханнем і не каханнем, сваркамі, бытам, няздзейсненымі марамі і надзеяй на лепшае. Але ў першую чаргу гэта гісторыя пра любоў, любоў да жыцця, такога складанага і звар’яцелага, тая любоў якая зусім і не падобна да любові ў тым біблейскім і ідэалістычным сэнсе, які часцей укладаюць у гэтае слова, нават, менш за ўсё гэта можна назваць менавіта любоўю, але… Гераіня фільма называе гэта так, таму, што так адчувае. Фільм пра Любоў… Пра лёс… Пра жыццё… Пра нас з вамі.
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Любоў Зямцова
- аператары — Любоў Зямцова, Сяргей Канаплянік
- праца з гукам — Валерыя Акуліч
Зноскі
- ↑ Пра любоў: Іра . Лістапад. Праверана 3 мая 2020.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Пра любоў: Іра» на YouTube
- Про любовь: Ира на kinopark.by
- Любоў пра кіно і кіно пра любоў