Прохар Іванавіч Жукаў
Прохар Іванавіч Жу́каў[1] (17 студзеня 1915 — 21 сакавіка 2003[2](руск.) ) — беларускі вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969).
Прохар Іванавіч Жукаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (17) студзеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 2003 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны, біёлаг |
Навуковая сфера | біялогія, Іхтыялогія, рыбнай гаспадарка[d] і захаванне[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Альшоў 1 Рослаўскага павета Смаленскай губерні (зараз у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў у 1937 годзе Усесаюзны зоатэхнічны інстытут пушнасыравіннай гаспадаркі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны. 3 1951 г. працаваў у аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР. У 1967—1977 гг. дырэктар Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.
Аўтар прац «Рыбы Беларусі» (1965), «Рыбныя рэсурсы Беларусі» (1983), «Даведнік па экалогіі прэснаводных рыб» (1988), «Карп: Экалогія і гаспадарчае значэнне» (1994) і інш.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
- ↑ Жуков, Прохор Иванович // PeopleLife.RU
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 509.
- Жукаў Прохар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 445.