Гміна Пружаны (польск.: Gmina Prużana) — колішняя вясковая гміна, якая існавала ў 1926—1939 гадах у Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Пружанах, якія з’яўлялася асобнай гарадской гмінай[1].

Пружаны
польск.: Gmina Prużana
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Пружаны
Дата ўтварэння 1926
Дата скасавання 1939

Гміна Пружаны была ўтворана ў Пружанскім павеце ў Палескім ваяводстве 22 студзеня 1926 года з частак тэрыторый скасаваных гмін Дабучын, Шані, Мікіцічы і Носкі, а таксама з часткі (нескасаванай) гміны Лінава[2]. 18 красавіка 1934 года частка гміны Пружаны (частка маёнтка Губерня i фальварка Аўгусціноўка) уключана ў склад горада Пружаны[3].

1 красавіка 1932 года ў склад гміны Пружаны перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Лінава, у той час як частка тэрыторыі гміны Пружаны перададзена гмінам Малеч і Руднікі[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
  2. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46.
  3. Dz. U. z 1934 r. Nr 33, poz. 306.
  4. Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109.