Прускі саюз
Прускі саюз (Пруская канфедэрацыя, ням.: Preußischer Bund, Bund vor Gewalt) — арганізацыя гарадоў і духавенства, створаная ў 1440 годзе для арганізацыі супрацьдзеяння Тэўтонскаму ордэну.
Перадумовы
правіцьПаводле заключанага ў 1411 годзе Першага Торунскага міру, які быў падпісаны пасля разгрому тэўтонскіх рыцараў у бітве пры Грунвальдзе, Ордэн быў абавязаны выплаціць буйную кантрыбуцыю Каралеўству Польскаму. У тэўтонскай дзяржаве былі ўсталяваны высокія падаткі на падданых, каб забяспечыць пераўзбраенне.
У 1414 і 1422 гадах адбыліся яшчэ дзве вайны з Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, у выніку якіх (паводле Мельнскага міру 1422 года) Ордэн саступіў Каралеўству Польскаму частку Куявіі з Няшавай і канчаткова адмаўляўся ад прэтэнзій на Жамойць, якая паводле Торунскага міру павінна была адысці да Ордэна пасля смерці вялікага князя літоўскага Вітаўта.
У 1420-х гадах вялікаму магістру Паўлю фон Русдарфу ўдалося наладзіць адносіны з палякамі, аднак умяшанне Ордэна ў грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскам на боку праціўніка Польшчы вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы прывяло да пачатку новай польска-тэўтонскай вайны.
Тым часам адным з прадстаўнікоў фон Русдарфа і пасрэднікам у адносінах з гарадамі становіцца Іаган (Ганс) фон Байзен.
Стварэнне саюза
правіць14 сакавіка 1440 года, сабраўшыся ў Марыенвердэры, 53 прадстаўнікі дваранства і духавенства, а таксама 19 прускіх гарадоў, сярод якіх асноўную ролю адыгралі прадстаўнікі ганзейскіх гарадоў — Данцыга, Эльбінга і Торна, — заснавалі Прускі саюз. 3 красавіка да Саюза далучыліся яшчэ сем гарадоў. Акт пра ўтварэнне Саюза быў падпісаны ў Данцыгу, цяпер ён захоўваецца ў архіве Торуні.
У 1441 годзе пасля смерці Русдарфа яго пераемнік Конрад фон Эрліхсхаўзен працягнуў перамовы з Саюзам аж да сваёй смерці ў 1449 годзе. Саюз дамагаўся падтрымкі ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам з боку Свяшчэннай Рымскай імперыі. Людвіг фон Эрліхсхаўзен (пляменнік Конрада), вялікі магістр Ордэна ў 1450—1467 гадах, заняў больш рашучую і агрэсіўную пазіцыю ў адносінах да Прускага саюза. Ён пачаў цяжбу ў судзе пры двары імператара Фрыдрыха III, які вынес вердыкт, што Саюз з’яўляецца незаконным.
Трынаццацігадовая вайна
правіцьУ лютым 1454 года Прускі Саюз падняў паўстанне супраць улады Ордэна. Лідары Саюза Габрыэль і Іаган фон Байзены запыталі падтрымкі ў караля польскага Казіміра IV, заручанага з Елізаветай Аўстрыйскай, дачкой караля Германіі Альбрэхта II.
У выніку Трынаццацігадовай вайны, якая завяршылася разгромам Тэўтонскага ордэна і заключэннем Другога Торунскага міру, крыжакі страцілі кантроль над Заходняй Прусіяй. Асноўныя гарады-члены Саюза ўвайшлі ў склад Каралеўства Польскага як частка Каралеўскай Прусіі. Тэўтонскі ордэн быў вымушаны прызнаць сябе васалам караля польскага. Прускі саюз быў падзелены і фактычна спыніў існаванне.
Наступствы
правіцьТэўтонскі ордэн не прызнаў Другі Торунскі мір, настойваючы на тым, што дагавор стаў вынікам пастаянных пагроз з боку Польшчы і быў вымушаным. Акрамя таго, Ордэн сцвярджаў, што ўся Прусія з’яўляецца ленам, падараваным каталіцкай царквой тэўтонскім рыцарам, такім чынам, ён не можа быць прадметам спрэчак паміж свецкімі ўладамі. У гэтым выпадку падзел Прусіі маглі санкцыянаваць толькі Папа або імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, як свецкі заступнік царквы і Ордэна. Такім чынам, крыжакі спрабавалі дамагчыся ад Папы Паўла II і імператара Фрыдрыха III адмены дагавора, у той час як палякі дамагаліся яго зацвярджэння. Аднак прускае пытанне засталося нявырашаным.
Неўзабаве пасля заключэння Другога Торунскага міру спрэчка з-за статусу князя-біскупа вармінскага прывяла да канфлікту, вядомага як Вайна святароў.
Аўтаномны статус Каралеўскай Прусіі быў адменены ў 1599 годзе.
Гарады-члены саюза
правіцьГарады-заснавальнікі:
Гарады, якія далучыліся 3 красавіка 1440 года:
Літаратура
правіць- Biskup M. Der preußische Bund 1440—1454 — Geschichte, Struktur, Tätigkeit und Bedeutung in der Geschichte Preußens und Polens // Konrad Fritze, Eckhard Müller-Mertens, Johannes Schildhauer. — Hansische Studien III, Bürgertum-Handelskapital-Städtebünde (Abhandlungen zur Handels- und Sozialgeschichte XV). — Weimar, 1975. — S. 210—229.
- Boockmann H. Zu den politischen Zielen des Deutschen Ordens in seiner Auseinandersetzung mit den preußischen Ständen // Jahrbuch für Geschichte Mittel- und Ostdeutschlands 15 (1966). — S. 57-104.
- Karl Lohmeyer. Baysen, Hans von // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 2. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1875. — S. 189–190. (ням.)
- Neitmann K. Die preußischen Stände und Außenpolitik des Deutschen Ordens bis zum Abfall des Preußischen Bundes (1411—1454), Formen und Wege ständischer Einflussnahme // Udo Arnold: Ordensherrschaft, Stände und Stadtpolitik, Zur Entwicklung des Preußenslandes im 14. und 15. Jahrhundert (Schriftenreihe Nordost-Archiv 25). — Lüneburg, 1985. — S. 27-80.
Спасылкі
правіць- (ням.) Der Deutsche Ritterorden // Preussenweb.de.
- (польск.) Przysięga Stanów Pruskich złożona Kazimierzowi Jagiellończykowi dnia 15 IV 1454 roku Архівавана 23 лістапада 2009. // Polska.pl.
- (ням.) Der Deutsche Orden im Kampf mit der Polnisch-Litauischen Union und den preußischen Ständen (1409—1466) // Zeitreisen-blog.de.