Прушкаў

горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Прушкоўскага павета Мазавецкага ваяводства

Прушкаў[2] (польск.: Pruszków) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Прушкоўскага павета Мазавецкага ваяводства, частка Варшаўскай агламерацыі. Утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 19,15 км². Насельніцтва — 61 237 чалавек (станам на 2018 год).

Горад
Прушкаў
польск.: Pruszków
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
  • 19,15 км²
Насельніцтва
  • 65 283 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
05-800, 05-803, 05-804
Аўтамабільны код
WPR
TERC
1421021
Афіцыйны сайт
Прушкаў на карце Польшчы ±
Прушкаў (Польшча)
Прушкаў
Прушкаў (Мазавецкае ваяводства)
Прушкаў

Гісторыя

правіць

Адно з першых згадванняў пра Прушкаў датуецца пачаткам XV ст.: у рукапісе Мазавецкай метрыкі часоў Януша Мазавецкага можна прачытаць пра рыцара Свенску, які паходзіў з "de Praskow" (кастрычнік 1414 г.).

Увод варшаўска-венскай чыгункі ў XIX ст. станоўча паўплываў на развіццё Прушкава. Падчас Студзеньскага паўстання ў ноч на 1/2 лістапада 1864 г. дзве паўстанцкія эскадры пачалі штурм расійскіх вайсковых пастоў, размешчаных на чыгуначных станцыях у Прушкаве і Гродзіску-Мазавецкім. У 1889 г. была створана фабрыка для ліцця жалеза. У вёсцы Творкі (зараз у складзе Прушкаўскай гміны) у 1891 г. быў пабудаваны шпіталь для псіхічнахворых.

У 1905 г., а потым у 1908-1910 гг. адбыліся забастоўкі і дэманстрацыі рабочых. Падчас Першай сусветнай вайны 12-18 кастрычніка 1914 г. адбылася бітва за Прушкаў. Падчас баёў расейскім войскам удалося адсунуць немцаў на захад. Паселішча атрымала статус горада ў 1916 г. У 1918 годзе была сфарміравана рада рабочых дэлегатаў.

У 1923 г. быў заснаваны спартыўны клуб Znicz Pruszków, а ў 1927 г. былі запушчаны элекртычныя цягнікі. Уведзена ў эксплуатацыю муніцыпальная электрастанцыя, адбылася рэканструкцыя чыгункі, а ліцейная фабрыка была пераўтворана ў станковы завод. У 1931 г. пачалася вялікая хваля працоўных забастовак[3].

Падчас Другой сусветнай вайны рукамі нацыстаў было забіта каля 1500 гараджан яўрэйскага паходжання. Амаль 100 жыхароў Прушкува былі забітыя на франтах Другой сусветнай вайны, і больш чым столькі ж жыхароў загінулі, як салдаты Арміі Краёвай.

У сувязі з Варшаўскім паўстаннем, у жніўні 1944 г. нямецкія акупанты арганізавалі транзітны лагер для жыхароў Варшавы і наваколля, вядомы як Durchgangslager 121 (Dulag 121), на закрытым заводзе па рамонце цягнікоў ў Прушкаве. Праз лагер прайшло ад 390 000 да 410 000 чалавек. Гэтыя падзеі адлюстваны ў музеі Дулаг 121, адкрытым у 2010 годзе.

17 студзеня 1945 г. Прушкаў быў вызвалены ад нямецкай акупацыі і заняты падраздзяленнямі Чырвонай Арміі, якія ўваходзілі ў склад антыгітлераўскай кааліцыі. Да аднаўлення Варшавы тут размяшчаліся офісы і штаб-кватэры многіх міністэрстваў[3].

26 сакавіка 1945 г. шаснаццаць прадстаўнікоў Польскай падпольнай дзяржавы, запрошаныя на перамовы ў Прушкаў, былі арыштаваны НКУС і этапаваны ў Маскву.

Пасля вайны Прушкоў стаў адным з найбуйнейшых індустрыяльных цэнтраў у Мазовіі.

У 1976 г. быў адкрыты Музей старажытнай мазавецкай металургіі (польск.: Muzeum Starożytnego Hutnictwa Mazowieckiego im. Stefana Woydy).

Самым старажытным раёнам сучаснага Прушкава з'яўляецца Жбікаў (ахоплівае паўночную частку горада), згадкі пра які адносяцца да 1236 года.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2006 55 387
2018 61 237
2021 65 283 [1]

Гарады-пабрацімы

правіць

Галерэя

правіць


Зноскі

правіць