Прыбарская пераправа

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Прыбарская пераправа — баі партызанскіх брыгад 14-й Цемналескай і часткі сіл 17-й з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры фарсіраванні партызанамі ракі Сож у вёсцы Прыбар Кармянскага раёна 28—29 верасня 1943 года.

Прыбарская пераправа
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 28—29 верасня 1943
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 14-я Цемналеская партызанская брыгада
17-я партызанская брыгада
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікаў
Страты
22 забітых і параненых больш за 280 забітых

Перадумовы

правіць

Партызаны 14-й брыгады і 124-га атрада (камандзір У. С. Марчук) 17-й брыгады ў другой палове верасня 1943 года былі адцяснёны намнога большымі сіламі праціўніка ў амаль бязлесны раён на поўнач ад гарадскога пасёлка Карма паміж шашой Прапойск — Доўск і ракой Сож. Было вырашана пераправіцца на другі бераг Сажа. На шляху да пераправы ў вёсках Студзянец, Салабута, Касцюкоўка і Міхееўка Кармянскага раёна знаходзілася каля 1 000 гітлераўцаў, якія былі заняты будаўніцтвам умацаванняў на правым беразе ракі Сож супраць наступаючых савецкіх войск.

27 верасня 1943 года на нарадзе камандзіраў і камісараў атрадаў камандзір 14-й Цемналескай брыгады С. Р. Ялецкі аддаў загад разграміць гэтыя гарнізоны і пераправіцца на левы бераг Сажа ў вёску Прыбар, каб злучыцца з Чырвонай Арміяй. Былі абазначаны рубяжы для наступлення, сігналы для начнога бою, месца пераправы і яе прыкрыццё. Вечарам 28 верасня ў выніку 1,5-гадзіннага бою гарнізоны ворага былі разбіты і рассеяны. Праціўнік страціў забітымі больш за 280 чалавек, знішчана 5 аўтамашын, 89 павозак з ваеннай маёмасцю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем, абмундзіраваннем і гаручым, разбіты штаб нямецкага аддзялення сапёрнай часці, радыёвузел. На досвітку 29 верасня 1943 года на падручных сродках партызаны атрадаў фарсіравалі Сож і выйшлі ў Краснапольскі раён. Спробы гітлераўцаў скінуць партызан у Сож праваліліся. 1 кастрычніка 1943 года партызанскія атрады злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі. Партызаны страцілі забітымі і параненымі 22 чалавекі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • У. С. Пасэ. Прыбарская пераправа // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 509. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.