Прывалкі
Прыва́лкі[1] (трансліт.: Pryvalki, руск.: Привалки), Прывалка — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Уваходзяць у склад Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна. Насельніцтва 284 чал. (1998). Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Гродна, на шашы Р42.
Вёска
Прывалкі
| ||||||||||||||||||||||
Этымалогія назвы
правіцьПаводле народнага падання тапонім «Прывалка» ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібыта праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзнікла паселішча.
Гісторыя
правіцьПершы ўспамін пра Прывалку змяшчаецца ў спісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У 1650 Прывалка атрымала прывілей на правядзенне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 мясцовасць перайшла ў валоданне Агінскіх[2]. 27 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбургскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[3]. У 1793 места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Прывалка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гродзенскай губерняў. Расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права і панізілі статус паселішча да вёскі. У 1885 тут дзейнічаў касцёл.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 2 снежня 1961 года Прывалкаўскі сельсавет скасаваны[4].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1885 — 387 чал., 33 двары.
- XX стагоддзе: 1921 — 611 чал., 112 двароў; 1998 — 284 чал., 117 двароў.
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы працуюць базавая школа, клуб, пошта.
Славутасці
правіць- Касцёл Іуды Тадэвуша (1918—1919)
Вядомыя асобы
правіць- Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020).
- Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — беларускі ваенны, дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Вольга Князева. Прывалкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 578.
- ↑ Прывалка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Przewalka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 181.
- Князека В. М. Прывалкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прывалкі
- в. Прывалка на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by