Прыватная жаночая прагімназія М. А. Табалевіч-Федароўскай

Прыватная жаночая прагімназія М. А. Табалевіч-Федароўскай — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана ў 1908 годзе як жаночае вучылішча, у 1911 годзе пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Заснавальніца — Марыя Антонаўна Табалевіч-Федароўская (праваслаўная, гімназічная адукацыя)[1]. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячы сад. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.

Будынак былой прагімназіі М. А. Табалевіч-Федароўскай (у цэнтры здымка), 1930 гг.
Будынак былой прагімназіі М. А. Табалевіч-Федароўскай (у цэнтры здымка), 1930 гг.

Месцілася ў будынку па Румянцаўскай вуліцы (дом Хрушчова, №43)[1] між вярхоўем Цыганскага яра і вуліцай Каўказскай[2]. Месца прыблізна адпавядае цяперашняму абшару з поўдня будынка гомельскага цырка.

Згодна са звесткамі 1914 г. ва ўстанове (уключна з садком) працавалі 22 чалавекі (9 мужчын і 13 жанчын). Апроч выкладчыкаў і класных наглядчыкаў пры ўстанове значыўся ўрач. Заснавальніца працавала адной з класных наглядчыц. Яе муж, Панцеляймон Мікалаевіч Табалевіч, выкладаў гімнастыку і танцы[3].

Зноскі

  1. а б Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125.
  2. Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков. — Аб'ект 31.
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125-126.

Літаратура правіць