Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

ВНУ ў Мінску

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Мінску.

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
(МІКіП)
Міжнародная назва англ.: International Institute of Management and Business
Ранейшыя назвы Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
Заснаваны 1993
Год рэарганізацыі 2023
Краіна
Размяшчэнне
Метро Усход
Юрыдычны адрас 220086 Беларусь, г. Мінск,
вул. Славінскага, д. 1, корп. 3
Сайт imb.by

Асноўныя дасягненні і структура

правіць

Заснаваны ў 1993 годзе як Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. У 2022 годзе інстытут быў набыты кітайскім інвестарам і ў сакавіку 2023 года змяніў назву на Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 годзе пры інстытуце пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 года — магістратура[1]. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІ[2][3].

У інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 года, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Вучэльня рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх спецыяльнасцях як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «Правазнаўства[4]».

Факультэты

правіць
  • Эканамічны;
  • Юрыдычны;
  • Падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Рэктары

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • У навучальна-метадычным аддзеле Інстытута працавала Наталля Максімчук, якая 3 ліпеня 2019 года стала адзінай ахвярай «Крывавага салюту[5]», а раней ледзь не патрапіла пад выбух у мінскім метрапалітэне ў 2011 г[6].
  • У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было узгадана: "У шэрагу устаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб'яднянняў", сярод гэтых устаноў быў узгаданы МІКП[7].

Зноскі

Спасылкі

правіць