Прыгажуня-дзяўчына

Прыгажуня-дзяўчына (Calopteryx virgo) — від стракоз сямейства прыгажунь.

Прыгажуня-дзяўчына

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calopteryx virgo Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  52613
EOL  4139772

Апісанне правіць

 
Самец (злева) і самка

Крылы ў самцоў металічна-сінія, у самак — дымчатыя з зеленавата-бурымі жылкамі. Галава рухомая, вочы фасетачныя, не судатыкальныя. Даўжыня 45-49 мм, брушка 34-36 мм, задняе крыло 30-31 мм[1].

Пашырэнне правіць

Распаўсюджана ў Еўропе, Паўднёвай Сібіры, сустракаецца ў Манголіі, на Карэйскім паўвостраве, у Японіі, паўночнай частцы Кітая.

Сустракаюцца паблізу ручаёў і дробных рэчак, берагі якіх пакрыты раслінасцю, аддаюць перавагу чароту і вербам. Час лёту: з красавіка па кастрычнік.

Асаблівасці біялогіі правіць

Драпежнікі. Ротавыя органы грызучыя.

Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі падоўжаныя, маюць 3 хваставыя шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з ілістым дном і зараснікамі водных раслін. Цыкл развіцця двухгадовы.

Зноскі

Літаратура правіць