Прыгоды Несцеркі

Прыгоды Несцеркі — першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм. Зняты на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм'ера адбылася 25 сакавіка 2013 года ў мінскім кінатэатры Дом кіно. Рэжысёр карціны — Ігар Віктаравіч Волчак. Сцэнарыст — Дзмітрый Сяргеевіч Якутовіч. Гукарэжысёр — Сяргей Чупроў.

Прыгоды НесцеркіM:
руск.: Приключения Нестерки
Тып мультфільма маляваны
Рэжысёры
Кампазітары
Аніматары Валерый Казлоў, А. Сідараў, Ігар Волчак, Ірына Тарасава
Студыя Беларусьфільм
Краіна Беларусь
Працягласць 52 хвіл
Прэм’ера 2013
IMDb ID 2756602

Сюжэт правіць

Фільм складаецца з 8 гісторый, у якіх герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.

Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несцерка атрымлівае ў дар талент ганчара і з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі і сувеніры з гліны і мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несцеркі да вялікіх грошай перапоўнены рознымі перашкодамі. Аднак пацешны герой дастойна іх пераадольвае і робіць для сябе пэўныя жыццёвыя высновы, кожная з якіх увасабляецца ў прыказках. Напрыклад, «Не сунь носа ў чужое проса», «Захочаш есці, навучышся і колы гнуць, і лапці плесці», «Не пазнаўшы ліха, не пазнаеш і радасці».

Праца над фільмам правіць

Праца над мультфільмам вялася амаль 10 гадоў рознымі мастакамі. Таму самае складанае, па словах рэжысёра, было злучыць серыі ў адну скразную сюжэтную лінію. Фільм зроблены для дзяцей, каб «яны не толькі забаўляліся, але і чамусьці вучыліся». Напрыклад, таму, што багацце не галоўнае, а ёсць больш важныя каштоўнасці: «Трэба глядзець пад ногі. Часта скарб ляжыць пад нагамі»[1]. У 2003 годзе выйшла першая з 8 серый, у 2012 годзе завяршылася работа над апошняй часткай. Пасля чаго ўсе серыі зманціравалі, ператварыўшы праект у поўны анімацыйны метр на 52 хвіліны.

Агучанне правіць

Зноскі

  1. Первый поўнаметражны анімацыйны фильм(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 7 чэрвеня 2013.