Прыдняпроўе
Прыдняпро́ўе[3] (трансліт.: Prydniaproŭje, руск.: Приднепровье) (да 30 ліпеня 1964 года Кабыля́кі[4]) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавета.
Вёска
Прыдняпроўе
|
Вёска размешчана за 2 км на паўночны ўсход ад Оршы і месціца на правым беразе Дняпра.
Геалогія
правіцьКаля вёскі знаходзіцца Кабяляцкае радовішча даламіту. Пластавы паклад звязаны з карэннымі адкладамі франкскага яруса (верхні дэвон). Ускрыша ўтворана пяскамі, марэннымі супескамі са жвірам і галькай.
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1647 як фальварак Кабылякі ў Аршанскім павеце ВКЛ[5].
Перад вайной у вёсцы жыло 82 чалавек у 20 дварах[6].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 20 дамоў[6].
Зноскі
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 733
- ↑ а б Приднепровье (руск.)