Прыдняпроўская нізіна
Прыдняпроўская нізіна, Дняпроўская нізіна — нізіна на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Беларусі і Украіны. З'яўляецца шырокай далінай ракі Днепр з сістэмай надабалонкавых тэрасаў. Абмежаваная Сярэднярускім і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шырыня 120 км, вышыня 50—160 м над узроўнем мора (максімальная 226 м). Складзеная з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінаў. Рэльеф пераважна плоскі, слабапарэзаны. Вялікая частка тэрыторыі разараная.
ЛітаратураПравіць
- Приднепровская низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Прыдняпроўская нізіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 64. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.