Прызма (геаметрыя)
Прызма (стар.-грэч.: πρίσμα, (лац.: prisma) — мнагаграннік, 2 грані якога (асновы прызмы) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.
У залежнасці ад колькасці бакавых граней прызмы бываюць 3-, 4-, 5-гранныя і г.д.
Прыклады прызмы:
- прамая прызма (бакавыя грані перпендыкулярнныя аснове)
- правільная прызма (прамая прызма, аснова якой — правільны многавугольнік)
- паралелепіпед.
Аб'ём прызмы роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі прызмы).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прызма (геаметрыя)