Пры́казка — жанр народнай паэтычнай творчасці, агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Паводле формы і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю.

Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазіцый займаецца фразеалогія.

Прыказка — «фальклорны мікратэкст»:[1] у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая ўдасканальваецца даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, бо іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая супроць прымавак.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Mихневич А. Е. Идиоматика // Белорусский и другие славянские языки: семантика и прагматика: Материалы Междунар. конференции Вторые Супруновские чтения (28-29 сент. 2001 г., Минск) / В авт. редакции. — Мн.: БГУ, 2002. с.89-95. С.94

Літаратура

правіць
  • Фядосік А. С. Прыказка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 67. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

правіць