Прылеп

горад у Македоніі

Пры́леп (макед.: Прилеп, турэцк.: Pirlepe, грэч. Πριλέπια) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.

Горад
Прылеп
макед.: Прилеп
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статыстычны рэгіён
Абшчына
Каардынаты
Граданачальнік
Мар'ян Рыстэскі
Плошча
  • 1 194,44 км²
Вышыня цэнтра
620 м
Насельніцтва
66 246 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 48
Паштовы індэкс
7500
Аўтамабільны код
PR
Афіцыйны сайт
Прылеп на карце Паўночнай Македоніі
Прылеп (Паўночная Македонія)
Прылеп

Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча Маркі, вядомага як змагара супраць туркаў і мудрага кіраўніка.

Гісторыя правіць

Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268 Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар Самуіл памёр ад разрыву сэрца пры відзе, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдатаў, якія патрапілі ў палон пасля бітвы пры Бяласіцы. Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.

Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыяй знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.

Напачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.

Насельніцтва правіць

Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.

Паводле перапісу 2002 года ў Прылепе пражывала 66 246 жыхароў[1].

Этнічная група Усяго
македонцы 61 320
албанцы 21
туркі 123
цыгане 4 372
влахі 16
сербы 151
башнякі 17
іншыя 226

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

  • Блажэ Конескі (1921-1993) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць