Прылі́сткі — парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка.

Ліставыя прылісткі ў ружы сабачай (Rosa canina);

Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя прылісткі прымаюць удзел у фотасінтэзе, напрыклад, у гароху, часам застаюцца адзінай фотасінтэзавальнай часткай ліста, калі пласцінка рэдукуецца, напрыклад, у чыны. Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У многіх дрэў пасля разгортвання пупышак апалаюць, напрыклад, у ліпы.

ЛітаратураПравіць

  • Прылісткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

СпасылкіПравіць