Прынцып адноснасці Галілея

Пры́нцып адно́снасці Галіле́я (пры́нцып адно́снасці ў меха́ніцы) — адзін з фундаментальных прынцыпаў механікі, які сцвярджае раўнапраўнасць усіх інерцыяльных сістэм адліку і, такім чынам, адсутнасць адзінай, «абсалютнай» сістэмы адліку.

Прынцып адноснасці Галілея фармулюецца наступным чынам:

У любых інерцыяльных сістэмах адліку ўсе механічныя з’явы адбываюцца аднолькава, калі аднолькавыя іх пачатковыя ўмовы.

З прынцыпу адноснасці вынікае адноснасць самога паняцця руху, бо цела, якое рухаецца ў адной сістэме адліку, можа быць нерухомым у іншай.

Пашырэннем прынцыпу адноснасці Галілея з’яўляецца прынцып адноснасці Эйнштэйна.

Літаратура

правіць