Прынц Оскар
Оскар Карл Олаф, нар. 2 сакавіка 2016 у Сольне, — шведскі прынц, герцаг правінцыі Сконэ, сын кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля, малодшы брат прынцэсы Эстэль. Згодна правапераемнасці ён трэці пераемнік шведскага трону пасля сваёй маці і сястры і перад прынцам Карлам Філіпам.
Прынц Оскар | |
---|---|
![]() Прынц Оскар, каралеўскі картэж, Стакгольм, чэрвень 2023 года. | |
![]() | |
Нараджэнне |
2 сакавіка 2016[1] (9 гадоў) |
Род | Бернадоты |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Oscar Carl Olof |
Бацька | Олаф Даніэль Вестлінг[2] |
Маці | Вікторыя[2] |
Веравызнанне | Шведская царква[3] |
![]() |
Нараджэнне
правіць4 верасня 2015 Каралеўская Адміністрацыя паведаміла, што кронпрынцэса чакае другое дзіця. 2 сакавіка 2016 а 20:28 у Каралінскім шпіталі ў Сольне нарадзіўся Оскар. Пры нараджэнні яго даўжыня складала 52 см, вага 3655 г. Лекар Ленарт Нордстром прымаў роды, як і чатыры гады раней, калі нарадзілася прынцэса Эстэль.
3 сакавіка 2016 на кансіліуме ў Стакгольмскім палацы кароль Карл XVI Густаў аб’явіў імя прынца — Оскар Карл Олаф, і што яму выдзелена герцагства ў правінцыі Сконэ. Гэта было адзначана ў той жа дзень святочнымі салютамі ў Стакгольме, Бодэне, Хернасандзе, Карлскроне і Гётэбаргу, а таксама царкоўнай службай Te Deum у Палацавай царкве, дзе прысутнічалі каралеўская сям’я, прадстаўнікі парламента, афіцыйныя асобы і супрацоўнікі Каралеўскай Адміністрацыі.
У дынастыі Бернадотаў ужо было два герцагі Сконэ, такі тытул мелі да ўзыходжання на трон Карл XV і Густаў VI Адольф.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Katarina Marie Christine Fabiola Erzherzogin von Österreich // The Peerage
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://royalcentral.co.uk/europe/sweden/taking-a-look-back-at-the-christenings-of-princess-estelle-and-prince-oscar-103615/ Праверана 5 красавіка 2020.