Адкрыць галоўнае меню

Прыпяцкі (нацыянальны парк)

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь

«Прыпяцкі» — нацыянальны парк на поўдні Беларусі, падпарадкаваны Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь(руск.) бел..

На паўднёвы ўсход ад Прыпяцкага нацыянальнага парку размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

АпісаннеПравіць

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» размешчаны ў Гомельскай вобласці за 350 км на ўсход ад Брэста і за 250 км на поўдзень ад Мінска, на поўдзень ад шашы Брэст-Бранск. На сённяшні дзень плошча нацыянальнага парку складае 188485 га. Паўднёвая частка яго прадстаўлена адмыслова ахоўнай прыроднай тэрыторыяй плошчай 85841 га. Адміністрацыя нацыянальнага парка першапачаткова знаходзіўся ў Тураве[1], цяпер у Ляскавічах.

Нацыянальны парк размешчаны ў затапляемай пойме басейна Прыпяці на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў. Мясцовасць характарызуе высокая забалочанасць, у перыяд паводак можа залівацца да 70 % тэрыторыі нацыянальнага парку[2].

ГісторыяПравіць

Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагічны запаведнік быў арганізаваны 3 чэрвеня 1969 г. (Пастанова Савета Міністраў БССР №200 ад 03.06.1969 года «Аб арганізацыі Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка») на плошчы 61,5 га ў складзе Міністэрства лясной гаспадаркі. Пасля ён перападчыняўся Дзяржаўнаму камітэту па экалогіі БССР, Упраўленню справамі Савета Міністраў Беларусі. У жніўні 1994 года запаведнік плошчай 65050 га быў перададзены Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе пры запаведніку створана Эксперыментальная лесаахотнічая гаспадарка (ЭЛАГ) «Ляскавічы». У 1996 годзе Прыпяцкі дзяржаўны ланшафтна-гідралагічны запаведнік быў рэарганізаваны ў нацыянальны парк «Прыпяцкі». У 1998 годзе пачаў працаваць музей прыроды[3].

Флора і фаўнаПравіць

У парку сустракаюцца лясны, лугавы, хмызняковы і водны тыпы расліннасці. На долю лясоў прыпадае больш 85% яго тэрыторыі. Найбольш шырока тут распаўсюджаны хвойнікі (50,3% ад пакрытай лесам плошчы) і дубравы (12,8%). Своеасаблівыя насаджэнні ствараюць бяроза пушыстая (10,7%) і бяроза павіслая (10,6%), вольха чорная (7,1%), ясень (2,1%), граб (0,6%), асіна (1,5%). Рэдка сустракаюцца кляноўнікі, ліпнякі, дрэвападобныя вербнякі. Каля 500 га займае водная паверхня паводкавых азёр. Больш за 500 га займаюць зараснікі журавін[4].

Флора ўключае 929 віды вышэйшых раслін, сярод якіх 22 віды дрэў і 32 віды хмызнякоў, а таксама 196 відамі імхоў, 184 відамі лішайнікаў, 321 відам водарасцей. 44 віды рэдкіх раслін занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Фаўна парку ўключае 51 від сысуноў, 11 відаў земнаводных, 7 відаў паўзуноў, 37 відаў рыб, 246 відаў птушак. У 1987 годзе на тэрыторыю былі пераселеныя зубры.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Падарожжа з белай чапляй: Нарысы, апавяданні, вершы, казкі / Уклад. В. А. Кастручын; дызайн і ілюстрацыі Н. В. Барай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 150 с.: іл. — (Скарбы роднай прыроды). ISBN 978-985-02-1114-9
  • Бойко А. В., Смольский Н. В., Сидорович Е. А. и др. Экспериментальные исследования ландшафтов Припятского заповедника. Мн.: Наука и техника, 1976. 304 с.

СпасылкіПравіць