Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве

Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.

Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве
польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu
Міжнародная назва Wroclaw University of Environmental and Life Sciences
Заснаваны 1951
Тып універсітэт прыкладных навук
Рэктар Яраслаў Босы
Рэктар Tadeusz Trziszka[d] і Jarosław Bosy[d][1]
Студэнты 8 000
Размяшчэнне Уроцлаў
Юрыдычны адрас вул. Норвіда 25,
50-375 г. Уроцлаў, Польшча
Сайт upwr.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Утвораны як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1951 годзе як Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у 1972-2006 гадах функцыянаваў як сельскагаспадарчая акадэмія.

Сёння гэта адзін з лепшых спецыялізаваных універсітэтаў у Польшчы, займае другое месца ў краіне па колькасці атрыманых патэнтаў. У рэйтынгу польскіх дзяржаўных універсітэтаў, які праводзіцца штогод выданнямі "Рэч Паспалітая" і "Перспектыва", універсітэт знаходзіцца на другім месцы ў групе прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых ВНУ.

Факультэты правіць

  • Біялогіі і жывёлагадоўлі
  • Інжынерыі навакольнага асяроддзя і геадэзіі
  • Ветэрынарнай медыцыны
  • Біятэхналогій і навук аб харчаванні
  • Прыродазнаўча-тэхналагічны

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/70161bb7-629d-46ab-9c91-cc91851ed886 Праверана 17 верасня 2022.