Прысарыкамышская дэльта Амудар’і
Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і (таксама: Сарыкамышская дэльта Амудар’і; туркм.: Amyderýäniň Sarygamyş deltasy) — вобласць старажытнага земляробства і арашэння ў паўночным Туркменістане, месца ўзнікнення культуры Харэзма і старажытнахарэзмійскай дзяржавы ў VI стагоддзі да н.э., цэнтр Харэзма з канца X да канца XVI стагоддзя. У цяперашні час з’яўляецца адным з фізіка-геаграфічных прыродных раёнаў Дашагузскага велаята Туркменістана[1].
Геаграфія
правіцьПрысарыкамышская дэльта з’яўляецца старажытнай дэльтай ракі Амудар’і і ўяўляе сабой плоскую раўніну, якая бярэ пачатак у нізоўях Амудар’і і распасціраецца да Сарыкамышскага возера. На паўночным усходзе яна злучаецца з прыаральскай дэльтай Амудар’і, на поўдні дасягае Заунгузскіх Каракумаў , а на поўначы абмежаваная чынкамі Усцюрта[2]. Фармавалася дэльта на працягу верхнечацвярцічнага перыяду, характарызуецца плоскай такырападобнай паверхняй з агульным нахілам на захад. На арашальнай частцы дэльты прысутнічаць ворныя землі, сады, населеныя пункты, каналы і дарогі. Разбіваюць раўнінную паверхню масівы эолавых пяскоў у старажытных пратоках Амудар’і. Заходняя, неасвоеная, частка Прысарыкамышскай дэльты характарызуецца натуральным рэльефам. Найбольш буйныя ўзвышшы: Зенгібаба, Кангакыр, Тарымкая (да 50-60 м). На захадзе дэльта абмежаваная Сарыкамышскім возерам, на паўднёвым захадзе падыходзіць да даліны Узбоя[3], з воднымі басейнамі якіх Прысарыкамышская дэльта была звязана разам[4].
У цяперашні час у Прысарыкамышской дэльце амаль адсутнічае расліннасць. Захавалася шмат сухіх рэчышчаў старажытных пратокаў Амудар’і[5], самыя буйныя з якіх Дар'ялык і Даудан, а таксама старажытныя і сярэднявечныя каналы Чармяняб, Куня-уаз, Шамурад і іншыя[6]. Агульная плошча зямель старажытнага арашэння на гэтай тэрыторыі перавышае 1 млн га[7].
Археалогія
правіцьАрхеалагічнае вывучэнне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў 1939 годзе, пасля дадзены раён стаў адным з галоўных аб’ектаў археалагічных работ Харэзмскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыі. Сістэматычныя працы тут пачаліся ў 1971 годзе пад кіраўніцтвам Б. Э. Вайнберг[8].
Гісторыя
правіцьНайстаражытнейшы перыяд
правіцьЗасяленне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў эпоху неаліту (VI—V тыс.да н. э.). Мяркуецца, што ў III—II тыс. да н.э. адбылося яе асушэнне, у сувязі з гэтым помнікаў адзначанага часу на гэтай тэрыторыі не выяўлена, за выключэннем адзінкавых знаходак фрагментаў керамічнага посуду[6].
Старажытны перыяд
правіцьДа пачатку VII ст. да н.э. Прысарыкамышская дэльта Амудар’і абваднялася пастаянна[6], таму новы этап яе асваення прыпадае менавіта на гэты перыяд з узнікненнем куюсайскай культуры[9], якая ў сімбіёзе з сака-масагецкімі?! традыцыямі паўночнага Туркменістана і пры ўдзеле паўднёва-туркменскіх культур язскай культуры, архаічнага Дэхістана і Намазга VI[10][11][12], сфармавала старажытную культуру Харэзма[13] на мяжы VII—VI стст. да н.э.
На паселішчах атрымалася выявіць канструкцыі жылля старажытных насельнікаў, якія ўяўляюць сабой каркасныя збудаванні і зямлянкі плошчай каля 100 квадратных метраў, а таксама бронзавыя наканечнікі стрэл і ўпрыгажэнні, рэшткі медна-ліцейнай, жалезаробнай і керамічнай вытворчасці[6]. Менавіта ў гэты перыяд часу ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і ўзнікае старажытнахарэзмійская дзяржава са сталіцай у г. Кюзелігыр , а затым і ў г. Калалыгыр , і пачынаецца эпоха старажытнахарэзмійскага будаўніцтва[14][15][16].
Сярэневякоўе
правіцьУ X стагоддзі сталіцай Харэзма стаў горад Гургандж (цяпер г. Стары Ургенч, Туркменістан), які размяшчаўся ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і і з якога кіраваў харэзмшах Мамун. У гэты перыяд уся Прысарыкамышская дэльта ператварылася ў буйны рэгіянальны цэнтр сельскай гаспадаркі, рамёстваў, гандлю і мастацтва, а ў Гурганджы дзейнічаў буйны навуковы цэнтр — Акадэмія харэзмшаха Мамуна . З прыходам да ўлады ў Харэзме туркменскай дынастыі Ануштэгенідаў, дадзеная тэрыторыя стала цэнтрам найбуйнейшай у рэгіёне Дзяржавы Харэзмшахаў[6]. Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і працягвала заставацца цэнтрам усяго Харэзма да канца XVI стагоддзя.
Помнікі
правіцьНа тэрыторыі Прысарыкамышскай дэльты захавалася мноства помнікаў — пабудаваных у розныя перыяды гісторыі, — вялікіх крэпасцяў з магутнай абаронай і адкрытых паселішчаў, старажытных каналаў і рэшткаў палёў[4]. На гэтай тэрыторыі археолагамі было раскапана некалькіх дзесяткаў такіх старажытных і сярэднявечных крэпасцяў (гарадоў), як Айбугіркала, Ак-кала , Акчагелін , Бедыркент , Булдумсаз, Бутэнтаўкала, Гяўркала, Дашкала, Даўданкала, Даўкесэн , Джыгербент , Дыярбекір , Ербурункала, Замахшар , Зенгі-Баба , Ішраткала, Калалыгыр , Канга-кала , Кандымкала, Кунерлі, Куня-Уаз , Курганкала, Куюсайкала, Кызылкакала, Кырк-мала , Кюзелігыр , Мангыркала, Агланлыкала, Тапрак-кала, Шамахакала, Шахсенем , Шырванкала, Шырымбайкала[6] і іншых.
Крыніцы
правіць- ↑ Велаяты Туркменистана/Академия наук Туркменистана (руск.). science.gov.tm. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2022. Праверана 18 чэрвеня 2022.
- ↑ Нераскрытые тайны пещерных городов (руск.). Туркменистан: Золотой век (7 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ У.Б. Сапаров, В.Г. Голубченко: Туркменское озеро в пустыне Каракумы . www.cawater-info.net. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2019. Праверана 24 мая 2023.
- ↑ а б А.Виноградов. Тысячелетия, погребенные пустыней . Туркменистан: История Хорезма. Москва: Просвещение (15 студзеня 1966). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022. Праверана 31 мая 2023.
- ↑ Белая крепость . Turkmen.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ а б в г д е Юсупов Х.. Путеводитель по археолого-архитектурным памятникам Ташаузской области . Ашхабад: Туркменистан (15 студзеня 1989). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ С.П. Толстов. По древним дельтам Окса и Яксарта. . Москва: Издательство Восточной литературы (15 студзеня 1962). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2023. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Б. И. Вайнберг. Курганные могильники северной Туркмении (Присарыкамышская дельта Амударьи) // Кочевники на границах Хорезма. — М. Наука, 1979 г., с. 167
- ↑ Б. И. Вайнберг. Курганные могильники северной Туркмении (Присарыкамышская дельта Амударьи) // Кочевники на границах Хорезма. — М. Наука, 1979 г., с. 167
- ↑ КУЮСАЙСКАЯ КУЛЬТУРА • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ ХОРЕЗМ • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ М. А. Итина. История степных племен Южного Приаралья.//Труды Хорезмской археолого-этнографической экспедиции — М. 1977,
- ↑ ХОРЕЗМ • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 17 чэрвеня 2023.
- ↑ Юсупов Х.. Путеводитель по археолого-архитектурным памятникам Ташаузской области . Ашхабад: Туркменистан (15 студзеня 1989). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ В. Н. Ягодин. Низовья Амударьи в эпоху распада первобытно-общинного строя и возникновения первичных государственных образований. (Хорезм в истории государственности Узбекистана) — Ташкент, изд. «Узбекистон файласуфлари миллий жамиати»., 2013 г. Отв. ред. Э. В. Ртвеладзе, Д. А. Алимова, стр. 16
- ↑ В. М. Массон. Цивилизация Древнего Хорезма (этапы и пути самоидентификации). Самарканд: Институт Археологии АН Узбекистана (1999).