Адкрыць галоўнае меню
Вяртанне блуднага сына. Леанела Спада, 16 ст., Луўр

Прытчы Ісуса Хрыста ці Прыпавесці Ісуса Хрыста - прытчы і прыпавесці, кароткія апавяданні, якія былі сказаны Ісусам Хрыстом і запісаны на старонках Новага Запавета. Прытчы можна знайсці ва ўсіх кананічных Евангеллях, і ў некаторых з некананічных Евангелляў, але размешчаны ў асноўным у трох сінаптычных Евангеллях.

Прытчы ўяўляюць сабой ключавую частку вучэння Ісуса, утвараючы прыкладна трэцюю частку з Яго запісаных вучэнняў. Хрысціяне ўдзяляюць вялікую ўвагу гэтым прытчам, таму што яны з'яўляюцца словами самаго Ісуса, і яны, як лічацца, з'яўляюцца тымі словамі, якімі згодна з Ян. 8:28 і 14:10 Айцец навучыў Ісуса.

Прытчы Ісуса з'яўляюцца простымі і запамінальнымі апавяданнямі, часта з вобразамі, аднак усе перадаюць нейкае паведамленне. Даследчыкі адзначаюць, што хоць гэтыя апавяданні і здаюцца простымі, яны перадаюць вельмі глыбокі змест і займаюць цэнтральнае месца ў вучэнні Ісуса. Хрысціянскія аўтары разглядаюць іх не як простыя апавяданні, якія служаць у якасці ілюстрацый, але ў якасці ўнутраных аналогій, у якіх выяўляецца сэнс духоўнага свету.

Многія з прыттчаў Ісуса апісваюць простыя паўсядзённыя рэчы, такія, як выпечка хлеба жанчынай (прытча пра закваску), стук чалавека ў дзверы свайго суседа ў начны час (Прытча аб другу ў начны час), або рабаванне на бязлюднай дарозе (прытча пра Міласэрнага Самараніна); тым не менш прытчы маюць справу са значнымі рэлігійнымі тэмамі, такімі як прыход Божага Валадарства, важнасці малітвы, і сэнсу любові.

У сучасны час прытчы Ісуса Хрыста сфарміравалі прататып для тэрміна прытча, і нават сярод тых, хто мала ведае пра Біблію, прытчы Ісуса застаюцца аднымі з самых вядомых гісторый ў свеце.