Вярхоўны Савет СССР
Вярхоўны Савет СССР — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які дзейнічаў у перыяд з 1938 па 1991 гады.
Вярхоўны Савет СССР | |
---|---|
руск.: Верховный Совет СССР | |
![]() |
|
Тып | |
Тып | |
Дзяржава |
![]() |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1936 |
Дата скасавання | 1991 (распад СССР) |
Структура | |
Членаў | ад 542 (12 скліканне) да 1556 (9 скліканне) |
Апошнія выбары |
|
У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Ён быў вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР і фармальна лічыўся калектыўным кіраўніком дзяржавы (пачынаючы з 1989 года аднаасобным кіраўніком дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР, а з 1990 года — Прэзідэнт СССР).
У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет збіраўся на сесіі (як правіла, двойчы ў год на два дні), у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўнічыя і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам. У 1989—1991 гадах — гэта пастаянна дзеючы заканадаўчы орган улады Савецкага Саюза[1].
Будынак Вярхоўнага Савета СССР размяшчаўся ў Крамлі.
Гісторыя
правіцьВярхоўны Савет СССР быў заснаваны Канстытуцыяй СССР 1936 года. Як вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Саюза ССР ён замяніў З'езд Саветаў СССР і Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР. Апошні працягваў функцыянаваць да першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР, якая была праведзена ў Маскве 12 студзеня 1938 года.
Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета па Канстытуцыі 1936 года складаў 4 года, па Канстытуцыі 1977 года — 5 гадоў.
Да 1989 года выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР праводзіліся ўсеагульным, роўным і прамым галасаваннем насельніцтва. Пачынаючы з 1989 года, Вярхоўны Савет СССР абіраўся З’ездам народных дэпутатаў СССР.
Выбары і скліканні
правіць- Вярхоўны Савет СССР 1 склікання — абраны 12 снежня 1937, засядаў з 1938 па 1946 (выбары падчас Вялікай Айчыннай вайны не праводзіліся)
- Вярхоўны Савет СССР 2 склікання — абраны 10 лютага 1946, засядаў з 1946 па 1950;
- Вярхоўны Савет СССР 3 склікання — абраны 12 сакавіка 1950, засядаў з 1950 па 1954;
- Вярхоўны Савет СССР 4 склікання — абраны 14 сакавіка 1954, засядаў з 1954 па 1958;
- Вярхоўны Савет СССР 5 склікання — абраны 16 сакавіка 1958, засядаў з 1958 па 1962;
- Вярхоўны Савет СССР 6 склікання — абраны 18 сакавіка 1962, засядаў з 1962 па 1966;
- Вярхоўны Савет СССР 7 склікання — абраны 12 чэрвеня 1966, засядаў з 1966 па 1970;
- Вярхоўны Савет СССР 8 склікання — абраны 14 чэрвеня 1970, засядаў з 1970 па 1974;
- Вярхоўны Савет СССР 9 склікання — абраны 16 чэрвеня 1974, засядаў з 1974 па 1979;
- Вярхоўны Савет СССР 10 склікання — абраны 4 сакавіка 1979, засядаў з 1979 па 1984;
- Вярхоўны Савет СССР 11 склікання — абраны 4 сакавіка 1984, засядаў з 1984 па 1989;
- Вярхоўны Савет СССР 12 склікання — абраны З’ездам народных дэпутатаў СССР, засядаў з 1989 па 1991 гады.
Структура
правіцьСкладаўся з дзвюх раўнапраўных палат — Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей[2].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Верховный Совет СССР кратко (руск.)
- ↑ Савет Нацыянальнасцей быў скасаваны Законам СССР ад 05.09.1991 N 2392-1. Замест яго быў створаны Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР, але адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю СССР занесены не былі
Літаратура
правіць- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
Спасылкі
правіцьВярхоўны Савет СССР на Вікісховішчы |
- СССР ТБ Сесія Вярхоўнага Савета СССР 1985 г.
- Палажэнне аб выбарах у Вярхоўны Савет СССР 1937 года
- Палажэнне аб выбарах у Вярхоўны Савет СССР 1945 года
- Закон аб выбарах у Вярхоўны Савет СССР 1978 года
- Рэгламент З’езду народных дэпутатаў СССР і Вярхоўнага Савета СССР 1989 года / Глава 4. Абранне Вярхоўнага Савета СССР