Прэзідэнт Чэхіі, афіцыйна прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Prezident České republiky) — паводле канстытуцыі Чэхіі, якая дзейнічае 1993 года — кіраўнік Чэшскай Рэспублікі, які прадстаўляе дзяржаву на міжнароднай арэне, а таксама Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Чэхіі.

Штандар Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі з дэвізам «Праўда перамагае».
Петр Павел

Рэзідэнцыя — Пражскі Град.

Да 2013 года прэзідэнт выбіраўся дзвюма палатамі парламента Чэхіі — Сенатам і Палатай Дэпутатаў. Для перамогі кандыдату ў прэзідэнты неабходна была падтрымка большасці ў абедзвюх палатах. Аднак вядучыя палітычныя партыі патрабавалі змянення гэтага парадку выбрання і ў 2013 годзе прайшлі першыя прамыя выбары прэзідэнта.

Прэзідэнты правіць

Прэзідэнт Партрэт Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Партыя
1 Вацлаў Гавел   2 лютага 1993 2 лютага 2003 Грамадзянскі форум (1989—1991)
Беспартыйны
2 Вацлаў Клаус   7 сакавіка 2003 7 сакавіка 2013 Грамадзянскі форум (1989—1991)
Грамадзянская дэмакратычная партыя (1991—2002, з 2002 года ганаровы старшыня партыі)
Беспартыйны
3 Мілаш Земан   8 сакавіка 2013 8 сакавіка 2023 Камуністычная партыя Чэхаславакіі (1968—1970)
Грамадзянскі форум (1989—1990)
Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2007)
Партыя грамадзянскіх правоў — Земанаўцы (з 2009 года)
4 Петр Павел   9 сакавіка 2023 дзейны
Прэм’ер-міністры і спікеры парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта