Прэзідэнцкая рэспубліка

(Пасля перасылкі з Прэзідэнцкая сістэма)

Прэзідэнцкая рэспубліка характарызуецца значнай роляй прэзідэнта ў сістэме дзяржаўных органаў, злучэннем у яго руках паўнамоцтваў галавы дзяржавы і галавы ўраду. Яе таксама называюць дуалістычнай рэспублікай, падкрэсліваючы, тым самым, факт дакладнага размежавання дзвюх улад: засяроджання моцнай выканаўчай улады ў руках прэзідэнта, а заканадаўчай — у руках парламанта.

Прэзідэнцкія рэспублікі правіць

Да прэзідэнцкіх рэспублік адносяць ЗША, большасць рэспублік Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

 
Прэзідэнцкія рэспублікі на карце пазначаны сінім

Класічнай прэзідэнцкай рэспублікай з’яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі. У аснове Канстытуцыі ЗША ляжыць прынцып падзелу ўлад. Паводле гэтай канстытуцыі, заканадаўчая ўлада належыць Кангрэсу, выканаўчая — прэзідэнту, судовая — Вярхоўнаму Суду. Прэзідэнт, які абіраецца калегіяй выбаршчыкаў, фармуе ўрад з асоб, якія належаць да яго партыі.

Прэзідэнцкія рэспублікі распаўсюджаны ў краінах Лацінскай Амерыкі. Гэта форма праўлення сустракаецца таксама ў некаторых краінах Азіі і Афрыкі. Праўда, часам у гэтых краінах улада главы дзяржавы на справе выходзіць за канстытуцыйныя рамкі, і, у прыватнасці, лацінаамерыканскія прэзідэнцкія рэспублікі неаднаразова характарызаваліся даследчыкамі як суперпрэзідэнцкія.