Прэзідэнцкія выбары на Кіпры (2013)

Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр 2013 года праходзілі ў два туры 17 і 24 лютага. Прэзідэнт Дзімітрыс Хрыстофіяс не балатаваўся на выбарах[1]. Першы тур завяршыўся 17 лютага, яўка склала больш за 83 % ад зарэгістраваных выбаршчыкаў. Ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50 %. У другі тур выйшлі правацэнтрысцкі палітык ад Дэмакратычнага аб’яднання Нікас Анастасіядыс, які атрымаў 45 % галасоў, і прадстаўнік левай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа Кіпра Стаўрас Малас.

< 2007  Рэспубліка Кіпр  2017 >
Прэзідэнцкія выбары на Кіпры, 2013
2013
17 і 24 лютага
Кандыдат: Нікас Анастасіядыс Стаўрас Малас
Партыя: Дэмакратычнае аб'яднанне Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра
Галасоў: 236 965
(57,48 %)
175 267
(42,52 %)

Вынік выбараў: Нікас Анастасіядыс абраны 7-м прэзідэнтам Кіпра

Нікас Анастасіядыс быў абраны прэзідэнтам у другім туры, набраўшы 57,48 % галасоў пры яўцы 81,6 %. Інаўгурацыя абранага прэзідэнта прайшла 28 лютага, а новы ўрад прыступіў да працы 1 сакавіка 2013 года.

Зноскі

  1. "End of the road for Christofias - President will not seek re-election". Famagusta Gazette. May 14, 2012. Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2014. Праверана 12 July 2012.

Спасылкі правіць