Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане (2018)

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Азербайджане ў сераду, 11 красавіка 2018 года.[1]

Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане (2018)
11 кастрычніка

Аб выбарах правіць

Артыкул закона аб выбарах 178 § 1 усталёўвае дату — трэцяя серада кастрычніка, што азначала б, што выбары адбыліся 17 кастрычніка 2018 года. Аднак галасаванне было нечакана перанесена Указам Прэзідэнта ад 5 лютага 2018 года.[2]

Выбарчая сістэма правіць

Прэзідэнт Азербайджана будзе выбраны цераз два туры, калі ні адзін з кандыдатаў не атрымае большасці галасоў у першым туры.[3]

Кандыдаты правіць

  • Ильхам Алиев — Прэзідэнт Азербайджана з 2003 года, старшыня партыі «Новы Азербайджан».
  • Разі Нурулаеў — палітык і палітычны аналітык, былы намеснік старшыні партыі «Народны фронт Азербайджана».
  • Хафіз Гаджыеў — старшыня «Партыі сучаснай роўнасці[en]» раней прымаўшы ўдзел у 2003, 2008 і 2013 гадах выбараў.
  • Гасангуліеў Гудрат — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «Народнага фронту цэлага Азербайджана[en]». Раней удзельнічаў у 2003, 2008 і 2013 гадах выбараў.
  • Араз Алізаде — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў сёмае месца.
  • Фарадж Гуліеў — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «Партыі руху нацыянальнага адраджэння[en]». Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў восьмае месца.
  • Сардар Джалалоглу — старшыня Дэмакратычнай партыі Азербайджана. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў дзясятае месца.
  • Захід Аруджэў — дэпутат парламента Азербайджана, незалежны кандыдат. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў пятае месца.

Нацыянальная рада дэмакратычных сіл (НРДС) вырашыла байкатаваць выбары і мела намер пачаць акцыі пратэсту супраць выбараў. Іншая арганізацыя, рух «Рэспубліканская альтэрнатыва» (РЭАЛ), таксама абвесціла, што не прызнае вынікі выбараў, назваўшы іх «спешным і неапраўданым крокам». 10 лютага партыя «Мусават» абвясціла, што яна таксама байкатуе выбары, а яе лідар Іса Гамбар не будзе балатавацца на пост прэзідэнта. У той ж дзень, прадстаўнікі іншы апазіцыйнай партыі — «Партыі надзеі[en]», таксама заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах.[4][5]

Крыніцы правіць