Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)

прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года — прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 26 студзеня 2025 года[1]. Гэта сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі краіны.

< 2020  Беларусь  2030 >
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
26 студзеня 2025
Яўка: 85,70%
Кандыдат: Аляксандр Лукашэнка
Галасоў: 5 136 293
(86,82 %)

Іншыя кандыдаты: Сяргей Сыранкоў - 3,21 %

Алег Гайдукевіч - 2,02 % Ганна Канапацкая - 1,86 %

Аляксандр Хіжняк - 1,74 %

Выбары праводзіліся ва ўмовах палітычнага крызісу і масавых палітычных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі[2][3][4]. Да ўдзелу ў выбарах былі дапушчаны толькі лаяльныя рэжыму асобы. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Лукашэнка набраў 86,82 % галасоў.

Умовы правядзення

правіць

Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 80 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узроставы цэнз для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны з 35 да 40 гадоў, тэрмін сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непасрэдна перад выбарамі павялічаны з 10 да 20 гадоў[5], а таксама ўведзена патрабаванне не мець дзейнага і былога грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі[6]. Акрамя гэтага, была ўведзена норма, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны[5].

16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўведзена забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня[7], а таксама замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой[8].

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і заступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага Прэзідэнта.

19 лістапада 2024 года Лукашэнка ўпершыню склікаў першае пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Як старшыня Прэзідыума УНС Лукашэнка заявіў, што могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідэнта будуць розныя людзі.

У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра, з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за меж Беларусі, па прычыне пагрозы для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі краіны, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем[9].

Ініцыятыўныя групы

правіць
Прэтэндэнт Кіраўнік ініцыятыўнай групы Прычыны адмовы
Сяргей Бобрыкаў Беларускі саюз афіцэраў зняў кандыдыатуру
Алег Гайдукевіч Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі Зарэгістраваны
Дыяна Кавалёва бізнесмен недастатковая лічба членаў ініцыятыўнай групы
Ганна Канапацкая бізнесмен Зарэгістраваная
Сяргей Сыранкоў Камуністычная партыя Беларусі Зарэгістраваны
Аляксандр Хіжняк Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці Зарэгістраваны
Вольга Чамаданава ідэолаг зняла кандыдыатуру

Збор подпісаў

правіць
Прэтэндэнт Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лічба подпісаў
Алег Гайдукевіч Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі 147 086
Ганна Канапацкая бізнесмен 123 973
Сяргей Сыранкоў Камуністычная партыя Беларусі 127 759
Аляксандр Лукашэнка Юрый Сянько 2 528 946
Аляксандр Хіжняк Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 114 824

14 лістапада Лукашэнка заявіў, што яму сказалі пра збор 700 тысяч[10] подпісаў. 21 лістапада гэта было ўжо больш за 1,581 мільёна подпісаў[11].

Алег Гайдукевіч 22 лістапада заявіў пра збор больш за 100 тысяч подпісаў[12].

Кандыдаты

правіць

У лютым 2024 года Лукашэнка заявіў, што ў 2025 годзе прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах[13].

Перадвыбарная агітацыя

правіць

Некаторыя палітычныя аналітыкі і аглядальнікі (Павел Усаў і іншыя) сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка, пачаў сваю агітацыйную кампанію з мерапрыемстваў пад назвай «Марафон адзінства», якія пачаліся з Дня народнага адзінства 17 верасня.

Дата выбараў

правіць

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года[14]. Апазіцыйны палітык Павел Латушка меркаваў, што выбары могуць адбыцца 23 лютага 2025 года ў Дзень абаронцы Айчыны: «Лукашэнка хоча зрабіць гэта ўзімку, калі будзе дэматывацыя грамадства, улетку гэта будзе зрабіць больш складана»[15].

23 кастрычніка 2024 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў было прынята рашэнне аб назначэнні выбараў на 26 студзеня 2025 года[1].

Яўка на выбарах

правіць
Файл:Яўка на выбарах у Беларусі 2025.png
Яўка на выбарах па абласцях

Датэрміновае галасаванне

правіць

Датэрміновае галасаванне адбывалася на працягу 5 дзён. У ім, згодна з Выбарчым кодэксам, маглі ўзяць удзел выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у асноўны дзень. Паводле даных ЦВК Беларусі яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,81 %

Галасаваць загадзя ўлады змушалі ўсіх работнікаў дзяржаўнага сектара, сілавікоў і студэнтаў. Пры гэтым, каб ніхто не бачыў, які на самай справе працэнт прагаласаваў, члены камісій закрывалі спісы адмысловымі лістамі.

Найменне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у працэнтах)
21.01.2025 22.01.2025 23.01.2025 24.01.2025 25.01.2025
1 Брэсцкая вобласць 1 000 574 8,95 19,35 30,66 37,78 41,99
2 Віцебская вобласць 850 728 7,45 18,35 27,47 36,52 41,51
3 Гомельская вобласць 1 054 939 7,01 17,67 25,99 36,57 41,72
4 Гродзенская вобласць 754 963 6,08 15,13 27,03 35,61 40,70
5 Мінская вобласць 1 143 205 8,52 17,72 27,37 36,50 42,68
6 Магілёўская вобласць 788 287 7,25 17,98 26,90 35,92 42,95
7 г. Мінск 1 308 265 8,54 17,20 25,21 33,66 41,14
АГУЛАМ 6 900 961 7,81 17,67 27,15 35,99 41,81

Галасаванне ў дзень выбараў 26 студзеня 2025 г.

правіць

Паводле даных ЦВК Беларусі, яўка на выбарах склала 85,70 %[16].

Найменне

адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі

Агульная колькасць выбаршчыкаў,

уключаных у спісы

Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у працэнтах)
10 гадзін 12 гадзін 14 гадзін 16 гадзін 18 гадзін 20 гадзін
1 Брэсцкая вобласць 1 000 014 51,09 61,34 72,86 80,88 86,42 90,56
2 Віцебская вобласць 850 492 45,87 54,40 65,12 74,29 80,92 86,39
3 Гомельская вобласць 1 054 968 51,16 62,84 72,92 80,91 86,68 91,54
4 Гродзенская вобласць 754 963 46,49 54,96 65,60 75,18 83,53 89,28
5 Мінская вобласць 1 143 205 45,90 54,27 63,73 76,50 83,12 86,71
6 Магілёўская вобласць 788 373 48,79 58,71 71,89 83,11 89,04 92,64
7 г. Мінск 1 311 529 44,39 51,29 56,61 62,47 66,83 69,72
АГУЛАМ 6 903 994 47,56 56,64 66,41 75,48 81,50 85,70

Афіцыйныя вынікі

правіць
Кандыдат Суб’ект вылучэння Галасоў %
Аляксандр Лукашэнка Беспартыйны 5 136 293 86,82
Сяргей Сыранкоў КПБ 189 740 3,21
Алег Гайдукевіч ЛДПБ 119 272 2,02
Ганна Канапацкая Беспартыйная 109 760 1,86
Аляксандр Хіжняк РППС 102 729 1,74
Супраць ўсіх 213 277 3,60
Сапраўдных галасоў 5 871 071 99,25
Несапраўдных галасоў 45 612 0,75
Агулам 5 916 195 100,00
Зарэгістравана/яўка выбаршчыкаў 6 903 994 85,69

Па абласцях і гораду Мінску

правіць

Брэсцкая вобласць

правіць
Колькасць

выбаршчыкаў

Прынялі

удзел

% Галасы за кандыдата у Прэзідэнты Супраць

усіх

Сапсаваныя

бюлетэні

Гайдукевіч А.С % Канапацкая Г.А % Лукашэнка А.Р % Сыранкоў С.А % Хіжняк А.Н %
агулам агулам агулам агулам агулам агулам % агулам %
1 000 014 905 609 90,56 22 883 2,53 17 039 1,88 799 594 88,29 28 251 3,12 13 684 1,51 20 175 2,23 3 983 0,44

Віцебская вобласць

правіць
Колькасць

выбаршчыкаў

Прынялі

удзел

% Галасы за кандыдата у Прэзідэнты Супраць

усіх

Сапсаваныя

бюлетэні

Гайдукевіч А.С % Канапацкая Г.А % Лукашэнка А.Р % Сыранкоў С.А % Хіжняк А.Н %
агулам агулам агулам агулам агулам агулам % агулам %
850 942 735 125 86,39 10 953 1,49 10 808 1,47 644 052 87,61 27 336 3,72 12 645 1,72 25 229 3,43 4 102 0,56

Гомельская вобласць

правіць
Колькасць

выбаршчыкаў

Прынялі

удзел

% Галасы за кандыдата у Прэзідэнты Супраць

усіх

Сапсаваныя

бюлетэні

Гайдукевіч А.С % Канапацкая Г.А % Лукашэнка А.Р % Сыранкоў С.А % Хіжняк А.Н %
агулам агулам агулам агулам агулам агулам % агулам %
1 054 968 965 713 91,54 12 651 1,31 11 479 1,19 874 667 90,57 25 880 2,68 13 251 1,37 21 143 2,19 6 642 0,69

Гродзенская вобласць

правіць
Колькасць

выбаршчыкаў

Прынялі

удзел

% Галасы за кандыдата у Прэзідэнты Супраць

усіх

Сапсаваныя

бюлетэні

Гайдукевіч А.С % Канапацкая Г.А % Лукашэнка А.Р % Сыранкоў С.А % Хіжняк А.Н %
агулам агулам агулам агулам агулам агулам % агулам %
754 963 673 823 89,25 12 505 1,86 10 270 1,52 575 486 85,41 22 840 3,39 15 169 2,25 29 503 4,38 8 050 1,19

Мінская вобласць

правіць
Колькасць

выбаршчыкаў

Прынялі

удзел

% Галасы за кандыдата у Прэзідэнты Супраць

усіх

Сапсаваныя

бюлетэні

Гайдукевіч А.С % Канапацкая Г.А % Лукашэнка А.Р % Сыранкоў С.А % Хіжняк А.Н %
агулам агулам агулам агулам агулам агулам % агулам %
1 143 205 991 239 86,71 23 970 2,42 19 260 1,94 841 883 84,93 40 804 4,12 16 546 1,67 40 833 4,12 7 943 0,80

Назіранне за выбарамі

правіць

Для назірання за выбарамі запрасілі місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, кіраўнікоў і прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі[17].

На запрашэнне міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, назіраць за выбарамі прыедуць 3 швейцарскія палітыкі (Эрык Вэбер[en], Патрык Крэц і Вільгельм Віс). Двое апошніх ужо былі назіральнікамі на ўсеагульных выбарах 2024 года і актыўна раздавалі інтэрв’ю дзяржаўным СМІ, у якіх хвалілі выбарчы працэс[18].

Рэакцыя

правіць

Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя».

26 студзеня ў Варшаве адбыўся марш некалькіх тысяч беларусаў «Беларусы годныя лепшага». Да маршу далучыліся Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Фальсіфікацыя

правіць

У тэлеграм-канале газеты Лоеўскага райвыканкама «Лоеўскі край» было апублікавана адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасавання ў дзень выбараў. Першы — з гарадскога цэнтра культуры, другі — з будынка сярэдняй школы № 2 імя Казлова. На абодвух фотарэпартажах журналісты «Радыё Свабода» заўважалі каля урны для галасавання адну і тую ж жанчыну — супрацоўніцу Лоеўскай раённай бібліятэкі Святлану Шумігай.

Крыніцы

правіць
  1. а б Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года
  2. Дабравольскі: «Ня будзе рэальных выбараў, а будзе імітацыя» . Радыё Свабода (24 кастрычніка 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
  3. Карбалевіч, Валер. Вялікая студзеньская імітацыя. Навошта Лукашэнку датэрміновыя выбары . Радыё Свабода (24 кастрычніка 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
  4. Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі . spring96.org (14 лістапада 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
  5. а б Предстоящие в 2024 году выборы будут непростыми — Лукашенко
  6. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
  7. Прэзідэнт падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
  8. Изменения в Избирательный кодекс
  9. Информация для пользователей виртуального хостинга (руск.). Hoster.by (25 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 25-01-2025. Праверана 25-01-2025.
  10. За Лукашенко уже собрано более 700 тыс. подписей (руск.). belta.by (14 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
  11. За мир и порядок. Подписей за выдвижение Лукашенко на новые выборы уже в 15 раз больше требуемого (руск.). belta.by (21 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
  12. Гайдукевич вслед за Лукашенко рассказал, сколько подписей за него собрано (руск.). Зеркало (22 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
  13. Лукашенко намерен участвовать в президентских выборах 2025 года
  14. Календарь выборов и референдумов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 18 мая 2023.
  15. Лукашенко найбільш за все любить владу й заявою про балотування повідомив про збільшення репресій — білоруський опозиціонер Латушко
  16. ЦИК Белоруссии назвал итоговую явку на выборах президента (руск.). РБК (26 студзеня 2025). Праверана 2 лютага 2025.
  17. Карпенка: колькасць міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта можа быць у два разы большая, чым у адзіны дзень галасавання
  18. Belarus-Diktator wirbt Schweizer Politiker an