Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2024)

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША прайшлі 5 лістапада 2024 года, а Прэзідэнт павінен уступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня 2025 года. На выбарах абраны 47-ы Прэзідэнт ЗША, 46-ы Прэзідэнт Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу. Перамогу атрымаў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

< 2020  Злучаныя Штаты Амерыкі  2028 >
Выбары прэзідэнта ЗША 2024
5 лістапада 2024
Кандыдат: Камала Харыс Дональд Трамп
Партыя: Дэмакратычная партыя Рэспубліканская партыя

Сістэма выбараў

правіць

Галасаваць можа грамадзянін ЗША, які знаходзіцца ці пастаянна пражывае на тэрыторыі 50 штатаў або сталічнай акругі і не знаходзіцца ў турме на момант галасавання. Таксама асобы, якія нарадзіліся грамадзянамі ЗША і пераехалі жыць у іншыя краіны, могуць з-за мяжы галасаваць, іх галасы таксама ўдзельнічаюць у праймерыз.

Абірацца на пасаду Прэзідэнта ЗША можа чалавек, які нарадзіўся ў ЗША, старэйшы за 35 гадоў, які жыве ў ЗША не менш за 35 гадоў. З другой паловы XIX стагоддзя прэзідэнты заўсёды абіраюцца з Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША. Кандыдатам ад партый на пасаду прэзідэнта становіцца чалавек, які перамог у партыйных праймерыз.

ЗША на гэты момант з’яўляецца апошняй дзяржавай у свеце, дзе няма прамога галасавання. Галасаванне праходзіць па мажарытарнай сістэме, пры якой патрэбна набраць 50 %+1 голас альбо больш, каб перамагчы галасы Калегіі выбаршчыкаў у 48 з 50 штатаў (выключэнні — Мэн і Небраска. Яны падзяляюцца на акругі і ўжо там абіраюцца кандыдаты па мажарытарнай сістэме. Небраска на 2022 год мае 5 электаральных галасоў, Мэн — 4). Кожнаму штату дазволена пэўная колькасць выбаршчыкаў (з 3 да 55 па перапісу насельніцтва ЗША 2020) у залежнасці ад насельніцтва. Галасоў заўсёды не меней трох на штат, бо галасы раўняюцца колькасці членаў Палаты прадстаўнікоў — у залежнасці ад насельніцтва (не меней аднаго), і двум сенатарам ад штату. Акруг Калумбія атрымлівае права галасавання на выбарах трыма галасамі. Колькасць удзельнікаў Парламенту ЗША і выбаршчыкаў раўняецца 538. Каб стаць прэзідэнтам, патрэбна набраць 270 галасоў выбаршчыкаў[1].

Кандыдаты

правіць

Дэмакратычная партыя

правіць

Джо Байдэн, дзеючы Прэзідэнт ЗША, заявіў, што ён збіраецца ісці на другі тэрмін[2] На момант выбараў яму будзе 82 гады. Ён ужо з’яўляецца самым старым прэзідэнтам па ўзросту ўступлення на гэтую пасаду па выніках выбараў 2020 года. К катэгорыі больш патэнцыяльных кандыдатаў на гэтыя выбары адносяць 48 віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс, мэра Нью-Ёрка Эрыка Адамса, і гэтыя кандыдаты могуць стаць другімі прэзідэнтамі з чорным колерам скуры (першы — Барак Абама), а Камала Харыс можа стаць яшчэ і першай жанчынай на посце прэзідэнта ЗША.

Рэспубліканская партыя

правіць

45-ы прэзідэнт краіны Дональд Трамп заяўляў, што мог бы паспрабаваць пайсці на другі тэрмін прэзідэнцтва[3] і мае на гэта права па Канстытуцыі ЗША. Калі ён пераможа на выбарах 2024 года, то стане другім прэзідэнтам пасля Гровера Кліўленда, які абраўся на другі тэрмін з разрывам, і традыцыйна ён будзе лічыцца 45-м і 47-м прэзідэнтам.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць