Прэзідэнцкія выбары ў Казахстане (2019)
Пазачарговыя Прэзідэнцкія выбары ў Казахстане (каз.: Қазақстан Республикасы Президентінің кезектен тыс сайлауы) адбыліся 9 чэрвеня 2019 года згодна з Загадам прэзідэнта № 18 ад 9 красавіка 2019 года «Пра прызначэнне пазачарговых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Казахстан»[2].
9 чэрвеня 2019 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 77,5%[1] | ||
Кандыдат: | Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў | Аміржан Касанаў | Данія Еспаева |
Партыя: | Нур Атан | Улт тагдыры | «Ак жол» |
Галасоў: | 6 539 715 (70,96%) |
1 495 401 (16,23%) |
465 714 (5,05%) |
Кандыдат: | Талеўтай Рахімбекаў | Амангельды Таспіхаў | Жамбыл Ахметбекаў |
Партыя: | «Ауыл» | Федэрацыя прафсаюзаў Казахстана | КНПК |
Галасоў: | 280 451 (3,04%) |
182 898 (1,98%) |
167 649 (1,82%) |
Прызначэнне пазачарговых выбараў
правіцьНа пазачарговых выбарах, што адбыліся 26 красавіка 2015 года, перамогу з вынікам 97,7 % выбаршчыкаў атрымаў Нурсултан Назарбаеў. Ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін[3].
19 сакавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў падпісаў загад пра складанне паўнамоцтваў прэзідэнта з 20 сакавіка 2019 года па ўласным жаданні[4][5].
20 сакавіка 2019 года дзеючым Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан, паводле Канстытуцыі, стаў старшыня Сената Касым-Жамарт Такаеў[6]. Паводле Канстытуцыі, ён мусіў быць кіраўніком краіны да канца выбарчага тэрміна першага Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Чарговыя выбары прэзідэнта Казахстана павінны былі прайсці ў красавіку 2020 года[7].
9 красавіка 2019 года ў сваім звароце да народа Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў пра правядзенне пазачарговых выбараў, якія павінны адбыцца 9 чэрвеня 2019 года.[8]. 8 красавіка былі праведзеныя кансультацыі з удзелам старшыні сената парламента Дарыгі Назарбаевай, прэм’ер-міністра Аскара Маміна, старшыні Канстытуцыйнага Савета Кайрата Мамі, намесніка старшыні мажыліса парламента Уладзіміра Бажко[9]. 9 красавіка была таксама праведзена сустрэча з кіраўніцтвам палітычных партый «Нур Атан», Дэмакратычнай партыі Казахстана «Ак жол», КНПК і «Ауыл»[10].
Фінансаванне
правіцьНа правядзенне выбараў планавалася выдаткаваць 8,8 млрд тэнгэ. Паводле віцэ-міністра фінансаў Берыка Шалпанкулава, ЦВК запрасіў 12 млрд тэнгэ на правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта, з якіх каля 70 % сродкаў былі выдаткаваны на заробкі супрацоўнікам выбарчых акруг. Павелічэнне выдаткаў на выбары звязана з павелічэннем мінімальных заробкаў[11].
Кожнаму кандыдату прапанавалася каля 7,5 млн тэнге, для гарантаванага доступу для выступу з перадвыбарнымі праграмамі ў СМІ. Пры гэтым выдаткі маглі быць большымі ад заяўленай сумы, бо змяняліся рынкавыя цэны[12].
15 красавіка ўрад Казахстана выдзеліў з грашовага рэзерву 9,4 млрд тэнге на правядзенне выбараў, што на 2,6 млрд менш сумы, якую запрошваў ЦВК[13].
Кошт друку бюлетэняў склаў больш 132 млн тэнге. Усяго было надрукавана 12 мільёнаў бюлетэняў, што на 1 % перавышае колькасць грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам[14].
Каляндарны план правядзення выбараў
правіць10 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана, на якім быў зацверджаны план-графік асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, а таксама зацверджаны формы выбарчых дакументаў[15].
- 10 красавіка — 28 красавіка да 18:00 гадзін: вылучэнне кандыдатаў;
- да 18:00 гадзін 11 мая: рэгістрацыя кандыдатаў;
- з моманту рэгістрацыі кандыдата — да канца 7 чэрвеня: перадвыбарная агітацыя;
- 8 чэрвеня: дзень цішыні;
- 9 чэрвеня з 7: 00 да 20: 00 гадзін: дзень галасавання;
- з 10 па 11 чэрвеня: падвядзенне папярэдніх вынікаў;
- з 10 па 16 чэрвеня: устанаўленне вынікаў выбараў і рэгістрацыя абранага прэзідэнта.
Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў
правіцьЗ шасці зарэгістраваных палітычных партый пяць абвясцілі аб правядзенні з’ездаў. 23 красавіка — «Нур Атан», 24 красавіка — «Ак жол», 25 красавіка — «Ауыл» 26 красавіка — КНПК[16] і АСДП[17]. Партыя «Бірлік» адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах праз брак часу для паўнавартаснага з’езда партыі[18].
17 красавіка 2019 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Ұлы Дала Қырандары» вылучыла кандыдатам у прэзідэнты сустаршыню аб’яднання, пісьменніка — Садыбека Тугела[19].
23 красавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў абвясціў, што партыя «Нур Атан» вылучае дзеючага прэзідэнта Такаева ў якасці кандыдата на выбарах[20]. 25 красавіка Канстытуцыйны савет, адказваючы на запытанне Такаева, пастанавіў, што ў пятнаццацігадовы тэрмін пражывання, які трэба для кандыдатаў, залічваюцца і перыяды пражывання за межамі Казахстана грамадзян, якія адносяцца да персаналу дыпламатычнай службы Рэспублікі Казахстан і прыраўнаваных да іх асоб, накіраваных у міжнародныя арганізацыі[21].
24 красавіка 2019 года Федэрацыя прафсаюзаў Казахстана вылучыла ў кандыдаты ў Прэзідэнты старшыню тэрытарыяльнага аб’яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласці Амангельды Таспіхава[22].
24 красавіка на з’ездзе партыі «Ақ жол» была зацверджана кандыдатура Даніі Еспаевай. Яна стала першай жанчынай вылучанай кандыдатам у прэзідэнты за ўсю гісторыю Казахстана[23].
25 красавіка 2019 года партыя «Ауыл» на сваім з’ездзе вылучыла Талеўтая Рахімбекава кандыдатам у прэзідэнты Казахстана[24].
ОСДП на сваім з’ездзе пастанавіла не вылучаць кандыдата, прапанаванага прэзідыумам партыі і адмовілася прымаць удзел у выбарах[25].
26 красавіка 2019 года на з’ездзе Камуністычнай народнай партыі Казахстана зноў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Жамбыл Ахметбекаў, які браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2011 года[26].
26 красавіка рух «Ұлт тағдыры» прапанаваў кандыдатам у прэзідэнты Аміржана Косанава[27].
Талгат Ераліеў быў адным з магчымых кандыдатаў ад партыі «Ақ жол» і на партыйным галасаванні набраў 31 % галасоў, саступіўшы Даніі Еспаевай. Пасля гэтага 26 красавіка ён быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Саюза будаўнікоў Казахстана[28].
Кандыдаты, вылучаныя палітычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Кандыдат | Дзейнасць/пасада (на момант вылучэння) |
Суб’ект вылучэння |
Статус | Дата падачы |
Дата рэгістрацыі |
Садыбек Тугел | Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі нацыянальных відаў коннага спорту | РГА «Ұлы Дала Қырандары» | Зарэгістраваны[29] | 22 красавіка 2019[30] | 3 мая 2019 |
Касым-Жамарт Такаеў | Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан | «Нур Атан» | Зарэгістраваны[31] | 23 красавіка 2019[32] | 3 мая 2019 |
Амангельды Таспіхаў | Старшыня тэрытарыяльнага аб’яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласці | Федэрацыя прафсаюзаў Казахстана | Зарэгістраваны | 25 красавіка 2019[33] | 4 мая 2019 |
Данія Еспаева | Дэпутат Мажыліса VI склікання | «Ақ жол» | Зарэгістраваны | 25 красавіка 2019[34] | 4 мая 2019 |
Талеўтай Рахімбекаў | Старшыня праўлення «Нацыянальнага аграрнага навукова-адукацыйны цэнтра» | «Ауыл» | Зарэгістраваны[35] | 26 красавіка 2019[36] | 6 мая 2019 |
Жамбыл Ахметбекаў | Дэпутат Мажыліса VI склікання | КНПК | Зарэгістраваны | 26 красавіка 2019[37] | 6 мая 2019 |
Аміржан Касанаў | Прэзідэнт Цэнтра сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных ініцыятыў «Рэформа» | «Ұлт тағдыры» | Зарэгістраваны[38] | 27 красавіка 2019[39] | 6 мая 2019 |
Талгат Ергаліеў | Старшыня «Саюз будаўнікоў Казахстана» | «Саюз будаўнікоў Казахстана» | Зняў кандыдатуру з выбараў[40] | 27 красавіка 2019[41] | — |
Жуматай Аліеў | ГА «Халық демографиясы» | Адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з няздачай экзамену на веданне дзяржаўнай мовы | 28 красавіка 2019[42] | — |
Перадвыбарная кампанія
правіцьПерадвыбарная агітацыя стартавала 11 мая і доўжылася да паўночы 8 чэрвеня 2019 года[43]. Агітацыя вялася трыма асноўнымі спосабамі: праз сродкі масавай інфармацыі; шляхам правядзення публічных перадвыбарных мерапрыемстваў, а таксама асабістых сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі; шляхам выпуску і распаўсюджвання друкаваных, аўдыёвізуальных і іншых агітацыйных матэрыялаў. Усе СМІ краіны павінны былі захоўваць нейтралітэт і не весці агітацыю за ці супраць канкрэтнага кандыдата. Да 5 мая ўсе выданні павінны былі апублікаваць звесткі аб памеры аплаты, даванні эфіру і друкаванай плошчы, а таксама падаць гэтыя звесткі ў ЦВК для размяшчэння на яе афіцыйным сайце[44].
Выбарчыя фонды
правіцьЗгодна з пастановай ЦВК Казахстана максімальны памер выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты Казахстана можа скласці не больш 1 млрд 147 млн тэнгэ. Пры гэтым уласныя сродкі кандыдата і ўзнос грамадскага аб’яднання, якое яго вылучыла, могуць дасягаць не больш 510 млн, а добраахвотныя ахвяраванні не больш 637,5 млн тэнгэ[45]. Забаронены ананімныя ахвяраванні, яны будуць адабраны ў даход рэспубліканскага бюджэту[46]. Выдаткі кандыдатаў на агітацыю ў сродках масавай інфармацыі не могуць перавышаць 7,3 млн тэнге[47].
Па стане на 17 мая найбольш грошай было сабрана на выбарчым рахунку Касым-Жамарта Такаева (1,024 млрд тэнгэ), а самымі малымі сталі фонды Садыбека Тугела (76,1 млн.) і Аміржана Касанава (76,6 млн.). Агульныя выдаткі ўсіх кандыдатаў на агітацыю склалі каля 867 млн тэнгэ з 1 млрд. 838 млн сабраных грошай[48].
Станам на 29 мая 2019 года агульная сума сабраных грошай склала 2,553 млрд тэнгэ, а выдаткаў — 1,586 млрд.[49]
Дэбаты
правіць14 мая 2019 года было абвешчана аб правядзенні тэлевізійных дэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта[50]. Яны былі прызначаныя на 29 мая і павінны прайсці ў прамым эфіры тэлеканала «Хабар»[51]. Выдаткі на іх склалі 41 млн тэнгэ[52].
У тэлевізійных дэбатах прынялі ўдзел чатыры кандыдаты ў прэзідэнты (Жамбыл Ахметбекаў, Аміржан Касанаў, Амангельды Таспіхаў і Садыбек Тугел) і тры прадстаўнікі кандыдатаў (Азат Перуашаў за Данію Еспаеву, Алі Бектаеў — Талеўтая Рахімбекава, Маўлен Ашымбаеў — Касым-Жамарта Такаева)[53]. Дэбаты прайшлі ў тры раўнды. У рамках першай часткі ўсім ўдзельнікам было зададзена пытанне аб развіцці сістэмы адукацыі ў Казахстане, у другой частцы аб сацыяльнай мадэрнізацыі Казахстана, а ў трэцяй частцы кандыдаты маглі задаць пытанні двум іншым удзельнікам дэбатаў[54].
На думку Асель Абен, кіраўніка прадстаўніцтва казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан (КІСД) у горадзе Алма-Ата, правядзенне падобных дэбатаў — неад’емная частка палітычнай культуры ў развітых краінах. З аднаго боку гэта паказвае адкрытасць і канкурэнтнасць выбарчага працэсу. А з другога яшчэ раз дае магчымасць выбаршчыкам па меркаваць над выбарам. Таксама яна вылучыла тое, што многія кандыдаты ў прэзідэнты вялі дыскусію на казахскай мове. Гэта сведчыць аб грамадска-палітычнай значнасці мовы і актыўным быцці ў палітычным полі[55].
На думку палітолага Аскара Нурша адсутнасць фаварытаў знізіла каштоўнасць дэбатаў, хоць для астатніх кандыдатаў была большая магчымасць даць выбаршчыку пазнаць сябе[56].
Вынікі
правіцьПа звестках ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў, ён атрымаў 6 539 715 галасоў выбаршчыкаў, што складае 70,96 % ад выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні[57]. Прагаласавала 9 274 110 чалавек (77,5 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы)[57].
Месца | Кандыдат | Голас | % | |
---|---|---|---|---|
1. | Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў | 6 539 715 | 70,96 | |
2. | Аміржан Сагідрахманавіч Касанаў | 1 495 401 | 16,23 | |
3. | Данія Мадзіеўна Еспаева | 465 714 | 5,05 | |
4. | Талеўтай Рахімбекаў | 280 451 | 3,04 | |
5. | Амангельды Сатыбалдзіевіч Таспіхаў | 182 898 | 1,98 | |
6. | Жамбыл Аужанавіч Ахметбекаў | 167 649 | 1,82 | |
7. | Садыбек Тугел | 84 582 | 0,92 |
Колькасць выбаршчыкаў
правіцьНа выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан 9 чэрвеня 2019 года прагаласавала 77,4 % казахстанцаў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы[58]. Найменшая выбаршчыкаў прыйшлі ў найбуйнейшым горадзе Казахстана — Алматы, дзе прагаласавла ўсяго 52,2 % выбаршчыкаў. Тут жыхары па невядомых прычынах не атрымалі персанальных папяровых запрашэнняў на «Прэзідэнцкія выбары-2019» з указаннем прозвішча, імя выбаршчыка, адраса і нумара выбарчага ўчастка. Найбольш выбаршчыкаў прыйшлі ў Алмацінскай вобласці, склаўшы 89,0 %.
Вобласці і гарады рэспубліканскага значэння | Выбаршчыкі | |
---|---|---|
Колькасць | %[58] | |
Акмолінская вобласць | 83,4 % | |
Акцюбінская вобласць | 84,9 % | |
Алмацінская вобласць | 89,0 % | |
Атыраўская вобласць | 71,2 % | |
Усходне-Казахстанская вобласць | 84,9 % | |
Жамбылская вобласць | 81,3 % | |
Заходне-Казахстанская вобласць | 66,3 % | |
Карагандзінскай вобласць | 77,3 % | |
Кастанайская вобласць | 84,1 % | |
Кызылардзінская вобласць | 81,6 % | |
Мангістаўская вобласць | 68,9 % | |
Паўладарская вобласць | 81,2 % | |
Паўночна-Казахстанская вобласць | 79,8 % | |
Туркестанская вобласць | 84,8 % | |
горад Алматы | 52,2 % | |
горад Шымкент | 67,6 % | |
горад Нур-Султан | 68,9 % |
Экзітполы
правіцьПа выніках экзіт-пола, галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: Касым-Жамарт Такаеў — 70,13 %, Аміржан Касанаў — 15,39 %, Данія Еспаева — 5,32 %, Жамбыл Ахметбекаў — 3,86 %, Талеўтай Рахімбекаў — 3,03 %, Амангельды Таспіхаў — 1,41 %, Садыбек Тугел — 0,86 %[59]
Інаўгурацыя
правіць12 чэрвеня 2019 года ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія інаўгурацыі (уступлення на пасаду прэзідэнта) Такаева[60]. Старшыня ЦВК РК Берык Імашаў уручыў Касым-Жамарту Такаеву пасведчанне абранага прэзідэнта[61].
Парушэнні
правіцьПадрыхтоўка да выбараў
правіцьУ рамках збору подпісаў кандыдатамі назіраліся парушэнні. Так, у адной з вышэйшых навучальных устаноў было прапанавана падпісваць лісты, на якіх не было даных кандыдата[62].
Па законах Казахстана забаронена праводзіць апытанні, якія не задавальняюць патрабаванням. Да такіх парушэнняў адносіцца правядзенне апытанняў у сацыяльных сетках, за што былі аштрафаваныя двое грамадзян[63].
Запрашэнні на выбары
правіцьЗа некалькі дзён да выбараў усе жыхары Рэспублікі Казахстан згодна з правіламі павінны былі атрымаць ад гарадскіх і абласных выбарчых камісій персанальнае папяровае запрашэнне на «прэзідэнцкія выбары-2019» з указаннем прозвішча, імя выбаршчыка, адрасам і нумарам выбарчага ўчастка. Аднак па невядомых прычынах шмат жыхароў найбуйнейшага горада Алматы не атрымалі сваіх запрашэнняў на выбары ўпершыню за ўсю гісторыю выбараў у краіне. Старшынёй выбарчай камісіі па горадзе Алматы была намесніца старшыні праўлення АТ «Цэнтр развіцця Алматы» Жанна Асанава.
Падчас выбараў
правіцьГенеральная пракуратура падчас правядзення выбараў выявіла 19 парушэнняў, заведзеныя справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. З іх 12 разоў члены участковай выбарчай камісіі выдалі бюлетэні грамадзянам для галасавання за іншых асоб, 6 разоў асобныя выбаршчыкі хацелі прагаласаваць замест іншага выбаршчыка[64][65]. Незалежнымі назіральнікамі і журналістамі зафіксаваны на відэа шматлікія парушэнні выбараў такія як «укіданне», выкарыстанне часовага чарніла, галасаванне за іншых людзей[66]
Назіранне за выбарамі
правіцьПа стане на 6 мая 2019 года некалькі місій па назіранні за выбарамі заявілі аб сваёй цікавасці. Сярод іх СНД, Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў-удзельніц СНД, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (БДІПЧ/АБСЕ) па назіранні за выбарамі, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва[67].
15 мая НДА Алма-Аты і 12 этнакультурных цэнтраў Асамблеі народа Казахстана, падрыхтавалі студэнтаў гарадскіх ВНУ на базе Грамадзянскай платформы «Аманат». Усяго планавалася навучыць па гэтай праграме не менш за 10 тысяч незалежных назіральнікаў[68].
На 31 мая колькасць назіральнікаў ад міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў склала 967 чалавек[69], а Міністэрства замежных спраў акрэдытавала 227 замежных карэспандэнтаў з больш 40 краін свету[70].
Падчас прэзідэнцкіх выбараў выяўлена 19 парушэнняў[71].
АБСЕ
правіць8 мая 2019 года была адкрыта місія БДІПЧ/АБСЕ па назіранні за выбарамі прэзідэнта Казахстана. У складзе каманды назіральнікаў, па словах кіраўніка місіі — Уршулі Гацэк, былі эксперты з Беларусі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі, якія працавалі не толькі да выбараў, але і пасля[72]. Усяго ў складзе місіі былі зарэгістраваны 22 доўгатэрміновыя назіральнікі[73].
Паводле прамежкавай справаздачы місіі ад 24 мая, выбарчая кампанія малапрыкметная і абмяжоўваецца агітацыйнымі плакатамі і рэкламнымі шчытамі. Правядзенне выбарчай кампаніі строга рэгулюецца, і кандыдаты могуць праводзіць публічныя сходы або мерапрыемствы толькі з дазволу мясцовых органаў улады, заявіўшы за 10 дзён да планаванага мерапрыемства[74].
Акцыі пратэсту
правіцьУ дзень выбараў 9 і 10 чэрвеня ў гарадах Нур-Султан і Алматы прайшлі несанкцыянаваныя пратэсты. Пратэсныя акцыі ў Алмаце былі на плошчы «Астана» і на праспекце Абылай хана, і на вуліцы Панфілава, якія разам з плошчай у 2017—2018 гадах па рэкамендацыі Фонду Сораса на Казахстан былі ператвораныя ў грамадскія прасторы для рэалізацыі свабоды выказвання і калектыўнага вырашэння лакальных праблем. У Нур-Султане пратэсты прайшлі на праспекце Рэспублікі ля Палаца «Жастар». МУС РК паведаміла, што ў Нур-Султане пратэстоўцы нібыта кідалі камяні і выкарыстоўвалі пярцовыя балончыкі з-за чаго трое паліцэйскіх атрымалі траўмы. Па афіцыйных паведамленнях падраздзяленнямі МУС, паліцыі і Нацыянальнай гвардыі былі прынятыя меры, пратэстоўцаў разагналі і пазатрымвалі[75][76][77]. Па заяве першага намесніка МУС РК Марата Кажаева 9 чэрвеня ў час пратэстаў былі затрыманыя каля 500 чалавек[78][79]. Сярод затрыманых ёсць і мясцовыя журналісты. 18 чэрвеня з’явіліся паведамленні аб затрыманні каля 4 тысяч чалавек ва ўсіх гарадах Казахстана. Затрыманыя аператар інтэрнэт-выдання «Vlast.kz» Кацярына Суворава, журналіст «Азаттык» Пётр Трацэнка і палітолаг Дзімаш Альжанаў, які працуе ў НКА «Цэнтр даследавання прававой палітыкі»[80]. Брытанскі журналіст Крыс Рыклтан, які працуе ў агенцтве Франс Прэс, паведаміў у «Твітэры», што таксама затрыманы. Крыс Рыклтан і ягоны калега правялі дзве гадзіны ў мясцовай РУУС, пакуль у справу не ўмяшаўся намеснік міністра замежных спраў Раман Васіленка. Ён пазваніў журналістам і прынёс свае прабачэнні, пасля чаго іх адпусцілі[78]. 10 чэрвеня на пратэсце быў затрыманы акын Рынат Заітаў, дзе яго выступленне здымаў 31 канал, які зафіксаваў на відэа таксама і яго затрыманне[81][82]. Неўзабаве пасля правядзення праватлумачальнай гутаркі, Заітаў быў адпушчаны дадому. Аднак познім вечарам перад будынкам Дэпартамента паліцыі сабраліся грамадзяне ў пошуках Заітава і патрабавалі яго вызваліць. Па патрабаванні праваахоўных органаў Заітава даставілі з дому да месца збору грамадзян, дзе ён выступіў, заклікаўшы разысціся па дамах і не паддавацца на правакацыі[83][84][85]. У другі дзень пратэстаў, па заяве саветніка МУС РК Нурдзільды Араза, былі затрыманыя каля 200 чалавек, 150 з іх асуджаны[86]. У цэлым за два дні ў гарадах Алматы і Нур-Султан былі затрыманыя 957 чалавек[87][88]. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікаў мітынгоўцаў да дыялогу[89].
Пазіцыя афіцыйных уладаў
правіцьНа думку афіцыйных уладаў пратэсты выкліканыя спробамі дэстабілізаваць грамадскую абстаноўку з боку радыкальна настроеных элементаў шляхам арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных акцый[75]. Улады лічаць пратэсныя дзеянні агітаванымі з боку замежных «кіраўнікоў экстрэмісцкіх арганізацый», маючы на ўвазе ў асноўным былога казахстанскага палітыка і апазіцыянера Мухтара Аблязава і яго рух «Дэмакратычны выбар Казахстана», прызнаны ў рэспубліцы экстрэмісцкай арганізацыяй. Аблязаў першым выступіў з ідэяй байкоту выбараў і правядзення пратэстаў. Казахстанская ўлада ў 2009 годзе абвінаваціла ў злоўжываннях і махінацыях Аблязава і адхіліла яго ад пасады кіраўніка БТА Банка, таму неўзабаве Аблязаў выехаў за мяжу і быў завочна асуджаны ў Казахстане[90][91][92].
Пазіцыя пратэстоўцаў
правіцьПратэстоўцы лічаць выбары несправядлівымі і недэмакратычнымі, а іх вынік — прадвызначаным і, заклікаюць байкатаваць датэрміновыя выбары прэзідэнта[78]. Таксама яны выказвалі пратэст супраць змены назвы сталіцы і сучаснай улады, якая на іх думку, усё яшчэ ў руках экс-прэзідэнта Назарбаева, а Касым-Жамарт Такаеў толькі яго «палітычная марыянетка». Прыхільнікі Аблязава лічаць, што «назарбаеўская ўлада» прад’явіла яму лжывыя абвінавачванні ў махлярстве, каб яго арыштаваць, сапраўдныя прычыны — нязручныя для дзеючай улады яго апазіцыйныя погляды, розныя выступленні і выказванні, таму ён вымушаны хавацца за мяжой, а яго рух «Дэмакратычны выбар Казахстана» абвясцілі экстрэмісцкім на тэрыторый Рэспублікі[93][94][95].
Міжнародныя назіральнікі
правіцьНазіральнікі з СНД не ўбачылі парушэння парадку правядзення выбараў. Яны мяркуюць, што выбары прайшлі спакойна, арганізавана і свабодна. Назіральнікі з СНД далі высокую ацэнку выбарам. Процілеглы бок занялі міжнародныя назіральнікі з АБСЕ, на іх думку выбары не дэмакратычныя і Казахстану ўсё яшчэ трэба значныя палітычныя, сацыяльныя і прававыя рэформы для ўзмацнення дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, яны заявілі, што заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва з Казахстанам для правядзення рэформаў[96]. Таксама назіральнікі з СНД заявілі, што не бачылі ніякіх пратэсных акцыі і затрыманняў, а людзі АБСЕ наадварот назіралі за пратэстамі і палічылі дзеянні казахстанскіх уладаў відавочным парушэнням асноў свабоды і дэмакратыі і непавагай да ўласнага народа. Назіральнікі АБСЕ рашылі застацца ў Казахстане на 1 тыдзень з-за занепакоенасці лёсамі пратэстоўцаў[97].
Зноскі
- ↑ Данные ЦИК РК
- ↑ Указ президента Республики Казахстан № 18 от 09.04.2019 г. «О назначении внеочередных выборов Президента Республики Казахстан»(недаступная спасылка)
- ↑ За Назарбаева проголосовало 97,7 процента казахстанцев — предварительные данные ЦИК
- ↑ Нурсултан Назарбаев ушел в отставку . ТАСС. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Путин прощается с Елбасы. Казахстан и Россия после Назарбаева . Радио Свобода.
- ↑ Касым-Жомарт Токаев вступил в должность президента Казахстана . ТАСС. Праверана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Касым-Жомарт Токаев стал Президентом Казахстана (руск.). KTK. Праверана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Выборы в Казахстане: Токаев обратился к казахстанцам
- ↑ ; Токаев собрал первых лиц государства
- ↑ ; Токаев принял руководителей казахстанских партий
- ↑ 12 миллиардов запросили на проведение досрочных выборов(недаступная спасылка)
- ↑ По 7,5 млн тенге из бюджета предлагают выдать кандидатам в президенты
- ↑ Правительство планирует выделить на выборы 9,4 миллиарда тенге
- ↑ Сколько миллионов потрачено на изготовление бюллетеней
- ↑ ЦИК РК утвердила Календарный план основных мероприятий по подготовке и проведению внеочередных выборов Президента
- ↑ Партии Казахстана определились с датами съездов
- ↑ Политсовет ОСДП определился с кандидатом
- ↑ Партия «Бирлик» отказалась от участия в президентских выборах
- ↑ Зачем нужны «однопроцентные кандидаты» Архівавана 22 красавіка 2019.
- ↑ Назарбаев выдвинул кандидатом на досрочных выборах действующего президента Казахстана . Meduza (23 красавіка 2019). Праверана 23 красавіка 2019.
- ↑ Конституционный совет ответил на обращение Токаева о возможности его участия в выборах
- ↑ Выдвинут ещё один кандидат на участие в выборах президента РК
- ↑ Дания Еспаева пойдет на выборы от «Ак Жол» Архівавана 24 красавіка 2019.
- ↑ Партия «Ауыл» выдвинула Толеутая Рахимбекова кандидатом в президенты РК
- ↑ ОСДП отказалась от участия
- ↑ Жамбыл Ахметбеков снова выдвинут от коммунистов на выборы президента РК
- ↑ Амиржан Косанов выдвинут от "Движения «Ұлт тағдыры»
- ↑ Всю ночь советовался с коллегами — Талгат Ергалиев о снятии с выборов
- ↑ Садыбек Тугел зарегистрирован кандидатом в президенты РК
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов С. Тугела
- ↑ Токаев зарегистрирован кандидатом в президенты на выборы
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов К. К. Токаева
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов А. С. Таспихова
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Д. М. Еспаевой
- ↑ Толеутай Рахимбеков зарегистрирован кандидатом в президенты
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Т. С. Рахимбекова
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Ж. А. Ахметбекова
- ↑ Амиржан Косанов зарегистрирован кандидатом в президенты
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов А. С. Косанова
- ↑ Союз строителей отказался выдвигать Ергалиева Архівавана 30 красавіка 2019.
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Т. Ф. Ералиева
- ↑ Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Ж. Алиева
- ↑ Стартует предвыборная агитация
- ↑ Что такое предвыборная агитация и как её будут проводить
- ↑ Более 1 млрд тенге может потратить каждый кандидат
- ↑ ЦИК: В избирательные фонды нельзя делать анонимные пожертвования
- ↑ ЦИК определил объём выступлений кандидатов в президенты РК на площадках СМИ
- ↑ Сколько денег поступило в фонды кандидатов в президенты
- ↑ Выборы в Казахстане — кандидаты: кто больше всех потратил на избирательную кампанию
- ↑ В Казахстане пройдут теледебаты кандидатов в президенты в прямом эфире
- ↑ Дебаты кандидатов в президенты состоятся 29 мая в Нур-Султане
- ↑ 41 млн тенге выделят на проведение теледебатов кандидатов в президенты
- ↑ ЦИК утвердил список участников теледебатов
- ↑ Теледебаты кандидатов в президенты Казахстана. Текстовая трансляция
- ↑ Что показали предвыборные дебаты кандидатов в президенты РК
- ↑ Плюсы и минусы теледебатов кандидатов в президенты РК
- ↑ а б в Сведения о проводящихся выборах и референдумах . ЦИК РК. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Центральная избирательная комиссия РК. ПРЕСС–РЕЛИЗ . ЦИК РК. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ "Экзит-поллы озвучили предварительные итоги президентских выборов в Казахстане". inbusiness.kz. 10.06.2019.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Токаев официально стал президентом Казахстана (фото) . НУР.КЗ.
- ↑ Токаев вступил в должность президента: как это было . НУР.КЗ.
- ↑ Нарушения, вскрывшиеся благодаря активности студентов
- ↑ Двух казахстанцев оштрафовали за опросы по выборам в соцсетях
- ↑ Какие нарушения выявила прокуратура в день выборов Президента РК . Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ В ходе президентских выборов в Казахстане выявлено 19 нарушений . Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Массовые задержания и сообщения о нарушениях в день голосования
- ↑ Выборы в Казахстане: кто будет за ними наблюдать
- ↑ Гражданская платформа «Аманат» проводит тренинги для наблюдателей на выборах
- ↑ Почти тысячу наблюдателей зарегистрировал ЦИК на президентские выборы
- ↑ Рекордное количество иностранных журналистов будут освещать выборы
- ↑ inbusiness.kz (09.06.2019). "В ходе президентских выборов в Казахстане выявлено 19 нарушений". inbusiness.kz.
{{cite news}}
:|author=
мае агульную назву (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Миссия наблюдателей БДИПЧ/ОБСЕ начала свою работу в Казахстане
- ↑ ЦИК аккредитовал 22 долгосрочных наблюдателя за выборами президента РК
- ↑ Бюро ОБСЕ по демократическим институтам и правам человека. Миссия по наблюдению за выборами. Промежуточный отчёт. 8-21 мая
- ↑ а б Mail.Ru. Около 500 человек задержали в Нур-Султане и Алматы в день выборов — МВД РК . Mail.Ru (9 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ Тотал.Кз. Активисты запрещенной организации пытались дискредитировать власти в стране (9 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ Трое полицейских пострадали на митинге в Нур-Султане
- ↑ а б в В Казахстане большинство голосов набирает Токаев. На улицах беспорядки, задержаны более 500 человек
- ↑ Около 500 человек доставили в полицию с митингов в Алматы и Нур-Султа
- ↑ Сотрудники Центра Исследования Правовой Политики . Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2019. Праверана 18 красавіка 2019.
- ↑ Задержание Рината Заитова попало на видео
- ↑ Видео задержания Рината Заитова появилось в Instagram
- ↑ "Ринат Заитов выступил перед собравшимися у здания полиции в Алматы". 2019-06-11. Праверана 2019-06-11.
- ↑ "Задержание Заитова прокомментировали в полиции Алматы". 2019-06-11. Архівавана з арыгінала 11 чэрвеня 2019. Праверана 2019-06-11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2019. Праверана 12 красавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2019. Праверана 12 красавіка 2022.
- ↑ Около сотни людей требовали освобождения поэта Рината Заитова
- ↑ 957 человек задержаны за два дня в двух городах Казахстана
- ↑ В Казахстане задержали 957 противников нового президента — МК
- ↑ Около 700 человек задержаны за два дня в двух городах Казахстана
- ↑ Власти Казахстана призвали митингующих к диалогу
- ↑ ТАСС. В Нур-Султане и Алма-Ате задержали 100 человек, вышедших на незаконные уличные акции . ТАСС (9 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ МВД: Активисты ДВК призывали устраивать провокации в Казахстане . Zakon.kz (11 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ Андрей Уваров. Выборы в Казахстане – расшатать страну не удалось . Фонд Стратегической Культуры (9 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ «Власть панически напугана». Лидер запрещенного в Казахстане движения Мухтар Аблязов о выборных протестах . Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020.
- ↑ Эксперты — о том, что показали минувшие выборы . Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Доклад Human Rights Watch . Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019.
- ↑ «Нарушения фундаментальных свобод»: наблюдатели критикуют выборы в Казахстане . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2019.
- ↑ ОБСЕ критикует выборы . Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019.